Дамінік (Іванавіч) Вітаноўскі (, ; пам. 2 сакавіка 1848 г., Мінская губерня) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія Паходзіў са шляхецкага роду Вітаноўскіх герба «Равіч». Сын Яна Вітаноўскага. Меў брата Міхала, аўгустоўскага грамадзянскага губернатара.

Скончыў Крамянецкую школу.

У 1808 г. — канцылярыст Крамянецкай камісіі па пытаннях школьных фундушаў Валынскай, Падольскай і Кіеўскай губерняў. У 1811 г. — памочнік старшага настаўніка літаратуры Валынскай гімназіі. У 1813 г. — настаўнік лацінскай і польскай моваў Луцкай павятовай школы. У 1815 г. — сакратар маршалка Гродзенскай вывадовай дэпутацыі. У 1818 г. — архівіст па пытаннях шляхецкіх сходаў і вывадовых дэпутацыяў, прысяжны Гродзенскага галоўнага суда. У 1819—1820 г. — асэсар гэтага ж суда. У 1821 г. — калежскі сакратар, страпчы па казённых справах Гродзенскай губерні.

Віцэ-прэзідэнт Мінскай грамадзянскай палатыAndrzej T. Tyszka. Nekrologi «Kuriera Warszawskiego» 1821—1939. Tom II: 1846—1852. — 2001 — ISBN 978-83-87407-76-6.

Сябра масонскай ложы «Сябры чалавецтва» ў Гродне, прамоўца ў 1818–1820, масон 4-й ст. у 1821 годзе; ганаровы сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 4-й ст. у 1820; Сябра ніжэйшага капітула «Святыні Спакою» ў Нясвіжы ў 1819, масон 4-й ст. у 1820. Па заданню майстра ложы Анджэйкавіча ўвёў у яе Караля Эйсымонта.

Меў адзін з найбгацейшых прыватных кнігазбораў, які налічваў да некалькіх тысяч тамоў. Пасля яго смерці ў 1848 г. бібліятэка была прададзенаTadeusz Zienkiewicz. Polskie życie literackie w Mińsku: w XIX i na początku XX wieku, do roku 1921 — Wyższa Szkoła Pedagogiczna, 1997.

Літаратура

Катэгорыя:Масоны Беларусі Катэгорыя:Род Вітаноўскіх