«Географ глобус прапіў» () — мастацкі фільм 2013 года рэжысёра .
Фільм быў прадстаўлены ў асноўнай конкурснай праграме ігравога кіно 20-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад».
Сюжэт Малады біёлаг Віктар Служкін ад безграшоўя ідзе працаваць настаўнікам геаграфіі ў звычайную пермскую школу. Ён змагаецца, а потым і сябруе з вучнямі, канфліктуе з завучам, вядзе дзевяцікласнікаў у паход — сплаўляцца па рацэ. Яшчэ ён п’е з сябрамі віно, спрабуе ўжыцца з жонкай і водзіць у дзіцячы сад маленькую дачку. Ён проста жыве… Гэта гісторыя пра кожнага, хто часам адчуваў сябе такім жа бясконца адзінокім, як Віктар Служкін. Кожнага, хто, нягледзячы на адзіноту і тугу, ніколі не губляў здольнасць адчуваць і кахаць.
Акцёрскі склад
Узнагароды Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 21 кінаўзнагародай і яшчэ 15 намінацыямі.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2013 года Катэгорыя:Фільмы Расіі 2013 года Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Экранізацыі раманаў Катэгорыя:Фільмы Аляксандра Велядзінскага