Гасразліковая доследная вытворчасць Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі — прадпрыемства ў структуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дзейнасць Заснавана ў 1986 годзе як спецыялізаванае прадпрыемства па вытворчасці радыёімунных набораў для дыягностыкі розных захворванняў чалавека. Сёння гэта біятэхналагічнае прадпрыемства з высокакваліфікаваным персаналам і сучаснай вытворча-тэхнічнай базай, якая дае магчымасць выконваць складаныя тэхналагічныя працэсы і выпускаць розную медыцынскую и фармацэщтычную прадукцыю. Прадпрыемства сумесна з Інстытутам біяарганічнай хіміі НАН Беларусі ажыццяўляе распрацоўку і вытворчасць імунаферментных набораў гарманальнага (для вызначэння тырэяідных, стэроідных і гіпафізарных гармонаў) і анкалагічнага профіляў; набораў на аснове лантаніднага імунафлуарыметрычнага аналізу для прэнатальнай і неанатальнай дыягностыкі. Выпускаемыя прадпрыемствам на аснове вытворчай кааперацыі імунаферментныя наборы інфекцыйнага профілю прызначаны для дыягностыкі сіфілісу, вірусных гепатытаў В і С, ToRCH-інфекцый, СНІДу і каранавіруса.
Прадукцыя Імунахраматаграфічныя экспрэс-тэсты Радыёімунныя наборы Імунаферментныя наборы для дыягностыкі саматычных захворванняў Імунаферментныя наборы для дыягностыкі інфекцыйных захворванняў Дыягностыкум для выяўлення антыцелаў да ўзбуджальніка сіфілісу Імунаферментныя наборы для ветэрынарыі Імунафлуарыметрычныя наборы для прэнатальнай і неанатальнай дыягностыкі Біяхімічныя наборы Прабіркі для хуткага атрымання сыраваткі крыві Экспрэс-тэсты для выяўлення SARS-CoV-2 і інш.
Катэгорыя:З’явіліся ў 1986 годзе Катэгорыя:Інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі