Севярын Мацей Леан Уру́скі (; , г. Львоў — ) — польскі генеалог, геральдык, эканаміст.
Біяграфія З галіцка-валынскага шляхецкага роду Урускіх, вядомага з пачатку XVI стагоддзя. Сын графа Каэтана Урускага (каля 1784—1827) і графіні Юліі Ванды з Патоцкіх (1788—1876). У 1844 годзе графскі тытул прызнаны ў Аўстрыйскай імперыі, у 1853 года — у Расіі.
У 1853—1859 гадах маршалак шляхты Варшаўскай губерні. Старшыня Герольдыі Каралеўства Польскага, член Дзяржаўнага Савета Каралеўства Польскага.
Уладальнік палаца ў Варшаве, вядомага як палац Урускіх, пабудаванага ў 1844—1847 гадах архітэктарам , у якім цяпер размешчаны Геалагічны факультэт Варшаўскага ўніверсітэта.
Памёр 16 жніўня 1890 года ў Пізе (Італія).
Навуковая дзейнасць Аўтар прац па сялянскім пытанні. Разам з А. Касінскім склаў шматтомнае генеалагічнае выданне «Сям’я: Гербоўнік польскай шляхты» («Rodzina: Herbarz szlachty polskiej», т. 1—14, Варшава, 1904—1917; у 1931—1938 гадах А. Владарскі выдаў т. 15 (да прозвішча Рышка) і 6 сшыткаў дадаткаў), значная частка якога прысвечана родам Беларусі і Літвы.
Спасылкі
Катэгорыя:Геральдысты Катэгорыя:Эканамісты Польшчы Катэгорыя:Генеалогі Польшчы Катэгорыя:Губернскія маршалкі варшаўскія