Дэісус — абраз XIX стагоддзя, які паходзіць з в. Шумакі Брэсцкага раёна. Памер абраза — .
Апісанне На абразе прыведзена кампазіцыя з укленчанымі Маці Божай і Янам Хрысціцелем. За тронам з сідзячым Хрыстом знаходзяцца яшчэ два арханёлы са сферамі ў руках. На бакавых калонках спінкі трона з аднаго боку змешчана чаша, з другога — скрыжалі запавету. Хрыстос у левай руцэ акрамя Евангелля трымае яшчэ і скіпетр.
Літаратура Уладзімір Карэлін, Мікалай Мельнікаў. Абразы «Дэісус» у іканапісу Беларусі
Катэгорыя:Абразы Беларусі Катэгорыя:Шумакі Катэгорыя:Карціны XIX стагоддзя Катэгорыя:XIX стагоддзе ў Беларусі