«Сябры чалавецтва» () — масонская ложа ў Гродне. Заснавана 20 мая 1817 года. Працавала ў саюзе Вялікага Усходу Польшчы пад № 25, падпарадкоўвалася капітулярнай ложы «Дасканалай еднасці» ў Вільні і малому капітулу ў Нясвіжы. Закрыта, як і іншыя ложы саюза, 25 верасня 1821; асобныя сябры ложы працягвалі сходы ў 1840-х гадах.
Літаратура
Катэгорыя:Масонскія ложы Катэгорыя:Масонства ў Беларусі Катэгорыя:1817 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1817 годзе Катэгорыя:Гісторыя Гродна Катэгорыя:Зніклі ў 1821 годзе