Іван Мікалаевіч Глінка ( — ) — капітан у адстаўцы. Бацька кампазітара Міхаіла Глінкі.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Глінкаў герба «Тшаска», які пасля страты Рэччу Паспалітай Смаленска ў 1654 годзе прыняў расійскае падданства і перайшоў у праваслаўе. Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Аляксеевіча Глінкі (1735 — 29 чэрвеня 1805) і Фёклы Аляксандраўны з Сакалоўскіх.

У 1801 г. знаходзіўся у адстаўцы. Капітан.

Уладальнік сяла Наваспаскае з вёскамі ў Ельнінскім павеце Смаленскай губерні.

Сям’я

У шлюбе з траюраднай сястрой Яўгеніяй Андрэеўнай Глінка-Зямелька (1783—1851) меў 11 дзяцей, у тым ліку:

Міхаіл (20 май 1804 — 3 люты 1857), вядомы рускі кампазітар. Пелагея (28 верасня 1805 — 7 ліпеня 1828), у шлюбе з Якавам Міхайлавічам Сабалеўскім. Лізавета (2 верасня 1810 — 24 красавіка 1850), у шлюбе з Віктарам Іванавічам Флеры. Наталля (11 жніўня 1809 — пасля 1853), у шлюбе з Мікалаем Дзмітрыевічам Гедэонавым. Яўген (1 сакавіка 1815 — 3 верасня 1834). Марыя (29 чэрвеня 1813 — каля 1890?), у шлюбе з Дзмітрыем Сцяпанавічам Стунеевым. Людміла (17 лістапада 1816 — 18 студзеня 1906), у шлюбе з Васілём Іларыёнавічам Шастаковым. Вольга (29 студзеня 1825 — 1859), у шлюбе з Мікалаем Аляксандравічам Ізмайлавым.