Глушэц для Беларусі — абарыгенны від птушак, прадстаўнік атраду курападобныя. Паляўнічы від.

Гісторыя

Раней на Беларусі было каля 8000-9000 асобін гэтых птушак.

Пры раскопках Старога замка ў Гродне сярод іншых костак дзікіх птушак былі знойдзены косткі глушцоў.

На працягу другой паловы ХХ стагоддзя адбылося прыкладна 10-разовае скарачэнне колькасці заходнееўрапейскага падвіда на тэрыторыі Беларусі, а за першыя дзесяцігоддзі XXI стагоддзя скарачэнне колькасці склала прыкладна 50%. Паколькі глушэц з'яўляецца тайговай, паўночнай птушкай, з прычыны карэкціровак клімату яго колькасць у Беларусі змяншаеццаВ Беларуси выбрали птицу 2020 года .

Сучасная папуляцыя

Колькасць глушца на тэрыторыі Беларусі за перыяд з 2010 па 2019 год (уключна) змянялася ў межах 7900-9100 асобінГЛУХАРЬ (Tetrao urogallus) .

Па стане на 1 студзеня 2020 год колькасць глушца склала 8304 асобін (пры аптымальных 25299). Па абласцях: Брэсцкая - 480, Віцебская - 4932, Гомельская - 1122, Гродзенская - 118, Мінская - 1011, Магілёўская - 641. Здабыча 121 (з іх 98 у Віцебскай вобласці). Варта адзначыць, што 101 глушэц здабыты замежнымі паляўнічымі.

На 2023 год папуляцыя глушца ў Беларусі складае 7 151 асобінуЧисленность основных видов охотничьих животных по территории Республики Беларусь .

Дынаміка агульнай колькасці

Дынаміка здабычы

Утрыманне ў няволі

У няволі глушцы жывуць у Магілёўскім заасадзе. У Бярэзінскім запаведніку з 1972 года вывучаецца вальернае ўтрыманне і развядзенне ў няволі. Планавалася стварэнне гадавальніка па развядзенні ў няволі заходнееўрапейскага падвіда глушца ў межах Налібоцкай пушчыВ Беларуси приступают к разведению глухарей западноевропейского подвида .

Біялогія

У Беларусі нешматлікі аселы від. Водзіцца ў хваёвых і мяшаных сухадольных лясах, радзей на мохавых балотах Паазер’я, Прыпяцкага Палесся, у Белавежскай пушчы. Народная назва на Палессі когут.

Глушэц распаўсюджаны ў краіне нераўнамерна. Часцей за ўсё яго можна сустрэць у паўночных і ўсходніх рэгіёнах.

У Беларусі насяляюць два падвіды: заходнееўрапейскі і сярэднерускі. Заходні засяляе заходнюю частку Беларусі да Валожына, Слоніма і Лунінца, Materialy do znajomosci form geograficznych gluszca (Tetrao urogallus Linn.) w Polsce. Acta Ornithologica Musei Zoologici Polonici. 1937. Tom II, Nr5. P. 63-68Tukallo, W. Wspomina o glusze na Polesiu. Lowiec Polski. 1927 , №7-8. P. 391-393. Далей на ўсход распаўсюджаны сярэднерускі падвід з больш светлай афарбоўкай апярэння, светлым брухам і ўсходнім тыпам песні.

Беларуская папуляцыя заходнееўрапейскага падвіда глушца з'яўляецца ядром апошняй ізаляванай раўніннай групоўкі дадзенага падвіда, якая засяляе заходнюю Беларусь, усходнюю Польшчу і Літву.

Ахова

У Беларусі знаходзіцца пад аховай. Галоўнымі пагрозамі для яго з'яўляюцца знікненне месцаў пражывання ў сувязі з высечкай лесу, здабычай жывіцы на такавішчах і каля іх, паляванне на самцоў, а таксама драпежнікі, у тым ліку янотападобны сабака.

Паляванне

Глушца здабываюць па ліцэнзіях у невялікай колькасці.

У культуры

У 2020 годзе глушэц быў абраны птушкай года Беларусі, у сувязі з чым на працягу года праводзіліся розныя тэматычныя мерапрыемствы.

Літаратура

Гричик В. В., Бурко Л. Д. «Животный мир Беларуси. Позвоночные : учеб. пособие» Минск, 2013. −399 с. Никифоров М. Е., Яминский Б. В., Шкляров Л. П. «Птицы Белоруссии: Справочник-определитель гнезд и яиц» Минск, 1989. −479 с. Гричик В. В. «Географическая изменчивость птиц Беларуси (таксономический анализ)». Минск, 2005. −127 с. «Охрана окружающей среды в Республике Беларусь, 2010—2014 гг. Статистический сборник». Национальный статистический комитет, 2015 г. Гайдук В. Е., Абрамова И. В. «Экология птиц юго-запада Беларуси. Неворобьинообразные : монография». Брест, 2009. −300 с. Федюшин А. В., Долбик М. С. «Птицы Белоруссии». Минск, 1967. −521 с. Никифоров М. Е., Козулин А. В., Сидорович В. Е. «Охотничьи птицы и звери Белоруссии». Минск, 1991. −240 с. Михалевич Р. В., Бурак В. М., Дубенок С. А., Михан О. Н., Ботян Е. А., Захарова О. Л., Баутрель Е. В., Макаревич Н. В. «Состояние природной среды Беларуси: ежегодное информационно-аналитическое издание». Под общей редакцией к.г.н., доц. М. А. Ересько. Минск, 2020. — 101 с. Министерство лесного хозяйства Республики Беларусь «Отчет о ведении охотничьего хозяйства за 2019 г.» Минск, 2020. — 6 с. Национальный статистический комитет Республики Беларусь «Охрана окружающей среды в Республике Беларусь». Статистический сборник. Минск, 2020. — 203 с.

Спасылкі

НАЦИОНАЛЬНЫЙ СТАТИСТИЧЕСКИЙ КОМИТЕТ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ОХРАНА ОКРУЖАЮЩЕЙ СРЕДЫ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ . Статистический сборник. Минск, 2021 ГЛУХАРЬ (Tetrao urogallus) Western Capercaillie | Глушэц

Катэгорыя:Курападобныя Катэгорыя:Птушкі Беларусі