Лапацінскія () — шляхецкі род герба «Любіч» у Вялікім Княстве Літоўскім. Паводле радавога падання, паходзяць з маёнтка Лапаціна Цеханоўскай зямлі (Мазовія). У XV стагоддзі Багдан з Лапаціна атрымаў ад князёў Мсціслаўскіх зямельныя ўладанні пад г. Мсціславам, дзе яго сын Юзаф заснаваў маёнтак Лапаціна.

Род Лапацінскіх падзяліўся на чатыры галіны. Яны былі ўнесены Герольдыяй у VI часткі радаводных кніг Віленскай, Мінскай і Ковенскай губерняў Расійскай імперыі.

У Вільні па вуліцы Скапа захаўся палац Лапацінскіх.

Вядомыя прадстаўнікі Ян Дамінік (1709—1778) — пробашч у Крожах, канонік, схаластык віленскі, сакратар вялікі духоўны літоўскі, біскуп жмудскі. Мікалай Тадэвуш (1715—1778) — мсціслаўскі крайчы, падчашы, войскі, пісар скарбовы літоўскі, інстыгатар (пракурор) літоўскі, староста мсціслаўскі, вялікі пісар літоўскі, ваявода берасцейскі. Ігнат Блажэй Станіслаў (1722—1776) — пісьменнік. Ян Нікадзім (1747—1810) — староста мсціслаўскі. Ігнат Дамінік Францішак (1822—1882) — маршалак дрысенскі. Эўзэбіюш Мар’ян Ян Станіслаў (1882—1961) — гісторык мастацтва, бібліяфіл, калекцыянер.

Літаратура

Gieysztor J. Pamiętniki z lal 1857—1865. T. 1.Wilno,1913; Hedemann O. Historia powiatu brasławskiego. Wilno, 1930; Polski słownik biograficzny. Wrocław etc. 1973. T. 18/3, z. 78. S. 392—404.

Спасылкі