«Star Wars: Battlefront» — камп’ютарная гульня жанру шутар ад першай асобы (можна пераключыцца на выгляд ад трэцяй асобы) у сусвеце «Зорных войн», даступныя адзінкавы і шматкарыстальніцкі рэжымы гульні. Гульня распрацаваная Pandemic Studios і выдадзеная LucasArts 21 верасня 2004 года, адначасова для персанальных камп’ютараў (Microsoft Windows), Xbox і PlayStation 2. У ліпені 2005 года, быў партаваны на Macintosh кампаніяй Aspyr. Гульнявы працэс засноўваецца на прынцыпе Battlefield 1942, з той розніцай, што дзеянні разгортваюцца ў сусвеце «Зорных войн», на планетах «далёкай далёкай галактыкі», з уласцівымі ёй выглядамі войскаў і ваеннай тэхнікі. 31 кастрычніка 2005 года, LucasArts выпусціла Star Wars Battlefront 2.
Катэгорыя:Star Wars Катэгорыя:Відэагульні 2004 года