Худабы́чка — рака ў Крычаўскім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 15 кмАгульная характарыстыка рачной сеткі Магілёўскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» . Плошча вадазбору 64 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 м/км. Пачынаецца за 1 км на поўнач ад аграгарадка Красная Буда, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне горада Крычаў. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны, пад лесам 22 % вадазбору. Рэчышча на працягу 5,5 км перад вусцем каналізаванае. Прыток — рака Каранец (злева). У аграгарадку Красная Буда на рацэ створана сажалка (плошча 7 га).
Літаратура
Катэгорыя:Рэкі Крычаўскага раёна Катэгорыя:Прытокі Сажа