Капатке́віцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1924—1931 гг. і ў 1935—1962 гг. Утвораны 17 ліпеня 1924 у Мазырскай акрузе (да ліпеня 1930 г.). Цэнтр — мястэчка (з 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак) Капаткевічы.

Гісторыя Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў складзе Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — мястэчка Капаткевічы. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Беседкаўскі, Капаткевіцкі, Кашэвіцкі, Колкаўскі, Лучыцкі, Навасёлкаўскі, Пціцкі, Церабаўскі, Чалюшчавіцкі. 21 жніўня 1925 года створаны Галоўчыцкі сельсавет, які 5 верасня 1929 года перайменаваны ў Новагалоўчыцкі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 8 ліпеня 1931 года раён скасаваны, Беседкаўскі і Церабаўскі сельсаветы перададзены ў склад Мазырскага раёна, Капаткевіцкі, Кашэвіцкі, Колкаўскі, Лучыцкі, Навасёлкаўскі, Новагалоўчыцкі, Пціцкі і Чалюшчавіцкі — у склад Петрыкаўскага раёна.

12 лютага 1935 года раён адноўлены, уключаў 13 сельсаветаў: Бобрыкаўскі, Камаровіцкі, Капаткевіцкі, Кашэвіцкі, Колкаўскі, Лучыцкі, Навасёлкаўскі, Новагалоўчыцкі, Пціцкі і Чалюшчавіцкі перададзены з Петрыкаўскага раёна; Беседкаўскі і Церабаўскі — з Мазырскага раёна; Германа-Слабадскі — з Глускага раёна. З 21 чэрвеня 1935 года зноў у Мазырскай акрузе, з 20 лютага 1938 года ў Палескай вобласці. У 1939 годзе Германа-Слабадскі сельсавет перайменаваны ў Чырвонаслабодскі і 28 чэрвеня 1939 года перададзены ў склад Акцябрскага раёна. З 8 студзеня 1954 года ў Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Кашэвіцкі і Церабаўскі сельсаветыУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.. 2 красавіка 1959 года вёска Зарыжжа перададзена ў склад Акцябрскага раёнаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.. 20 студзеня 1960 года да раёна далучаны Савіцкі сельсавет Даманавіцкага раёна, які 24 сакавіка 1960 года перададзены ў склад Калінкавіцкага раёнаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 сакавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 7.. 25 снежня 1962 года раён скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Петрыкаўскага раёна.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.

Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. Kopatkiewicze // S. 374.

Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1931 годзе Катэгорыя:Раёны, утвораныя ў 1935 годзе Катэгорыя:Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе Катэгорыя:Былыя раёны Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Петрыкаўскага раёна Катэгорыя:Капаткевічы