Ра́дунька — рака ў Беларусі, у Воранаўскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Дзітва (басейн Нёмана).

Даўжыня ракі 28 км. Плошча вадазбору 169 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 м/км. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Павіланцы, цячэ па паўночнай ускраіне Лідскай раўніны, праз гарадскі пасёлак Радунь, упадае ў Дзітву прыкладна за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Талькунцы. Рэчышча ад вусця на працягу 25 км каналізаванае. Асноўны прыток — Струга.

Літаратура

 — С. 340.

Спасылкі Общая характеристика речной сети Гродненской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь»

Катэгорыя:Прытокі Дзітвы Катэгорыя:Рэкі Воранаўскага раёна