Васіль Лукіч Нікіцін (, в. Піхцяі, Віцебскі павет, Віцебская губерня, Расійская імперыя, цяпер — Віцебскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь — ) — беларускі савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Біяграфія У 1936 годзе скончыў Віцебскі медыцынскі тэхнікум, а ў 1940 годзе Мінскае дзяржаўнае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, з 1942 па 1944 гады камандзір 9-й партызанскай брыгады імя Кірава. Пасля вайны працаваў на кіруючых пасадах у партыйных, савецкіх і прафсаюзных органах савецкай улады. У 1958 годзе скончыў Вышэйшую партыйную школу пры ЦК КПСС.

З 1959 па 1961 гады старшыня Парыцкага раённага выканаўчага камітэта, а з 1961 па 1963 год — Светлагорскага раённага выканаўчага камітэта.

Узнагароды Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн Айчыннай вайны I ступені (двойчы) Ордэн Айчыннай вайны II ступені Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені Медаль «Партызану Айчыннай вайны» II ступені

Літаратура Якабсон, А. С. На чале горада і раёна / А. С. Якабсон // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі: У 2 кн. / [Уклад. П. П. Рабянок; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак [і інш.]; Мастак Э. Э. Жакевіч. Кн. 2. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749, с. — С. 6336. — ISBN 985-01-0255-1.

Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа імя акадэміка І. П. Антонава Катэгорыя:Выпускнікі Мінскага гарадскога педагагічнага каледжа Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны