Федэрацыя студэнтаў і школьнікаў Кот-д’Івуара, ФСШКІ () — івуарыйская асацыяцыя школьнікаў і студэнтаў.

ФСШКІ была створана ў 1990 годзеActes de barbarie répétés FESCI, la milice estudiantine de Gbagbo групай студэнтаў на чале з Марсьялем Жазефам Аіпо, які стаў першым генеральным сакратаром арганізацыі. Сваёй мэтай удзельнікі руху ставілі барацьбу за пашырэнне сваіх правоў, што не былі прадстаўлены ім рэжымам Дэмакратычнай партыі Кот-д’ІвуараDes «généraux» sans étoile mais plein d’ambition — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009. Федэрацыя атрымала падтрымку тагачаснай галоўнай апазіцыйнай партыі — Івуарыйскага народнага фронту.

У 2000 годзе паміж студэнтамі двух суперніцкіх аддзяленняў ФСШКІ, якія змагаліся за кантроль над кампусамі, разгарэўся канфлікт. Кожны з бакоў у наступным годзе прызначыў свайго генеральнага сакратара, Жан-Ів Тыбадэ для адной і Поля Геі для іншай. Раскол у Федэрацыі дасягнуў кульмінацыі ў красавіку 2001 годаLa guerre des machettes endeuille l’université d’Abidjan<.

У 2000-х гадах, на фоне грамадзянскай вайны, арганізацыя дзейнічала як апалчэнне, выступіўшы на баку прэзідэнта Ларана Гбагбо. У ходзе канфлікту члены Федэрацыі былі абвінавачаны ва ўчыненні розных злачынстваўFesci, syndicat ou mafia ? — article de Jeune Afrique publié le 9 février 2009.. У прыватнасці, у 2004 годзе члены руху з Абіджанскага ўніверсітэта разбурылі міжнародны ліцэй імя Жана-МермаAbidjan, " fatiguée-fatiguée « Jeune Afrique. Consulté le 30 janvier 2013..

17 красавіка 2011 ФСШКІ склала зброю і вярнулася да мірнай дзейнасці Le Figaro.fr, Appel à déposer les armes et à la réconciliation .

У ліпені 2016 года, пасля студэнцкіх забастовак, Федэрацыя, як і ўсе студэнцкія саюзы ў краіне, былі забаронены» Côte d’Ivoire: tous les syndicats étudiants suspendus ", rfi.fr, 20 juillet 2016.. Тым не менш яна працягвае ажыццяўляць сваю дзейнасць.

Катэгорыя:Адукацыя ў Кот-д’Івуары Катэгорыя:Палітыка Кот-д’Івуара Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1990 годзе Катэгорыя:Студэнцкія арганізацыі