Пратэстанцкі тэалагічны ўніверсітэт () — нідэрландская вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Амстэрдам і кампусам у горадзе Гронінген.
Агульная характарыстыка Універсітэт быў заснаваны ў 1854 годзе як Тэалагічная школа Хрысціянскай рэфармацкай царквы ў Нідэрландах — царквой, якая паўстала ў выніку расколу ў 1834 годзе, каб забяспечыць багаслоўскую адукацыю для сваіх пастараў. Назва была зменена на Тэалагічны каледж у 1939 годзе і, нарэшце, на Тэалагічны ўніверсітэт у 1986 годзе, пасля рэформы ў нідэрландскай універсітэцкай сістэме.
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Універсітэты Нідэрландаў Катэгорыя:Амстэрдам Катэгорыя:Хрысціянскія навучальныя ўстановы