Лабжанка, Лобжа — рака ў Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра). Даўжыня 54 км. Плошча вадазбору 489 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 ‰.
Асноўныя прытокі Справа: Гразівец, Рэкта. Злева: Сабалёўка, Перавалочня, Бароўка, Калінка.
На рацэ Гарады: Клімавічы. Зоны адпачынку: Лабжанка.
Агульныя звесткі Пачынаецца на паўднёвай ускраіне вёскі Недзведзь, вусце за 3 км на захад ад вёскі Рудня. Цячэ ў межах Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў высокай плыні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, глыбока-ўрэзаная, шырынёй 1 — 1,2 км. Абалона двухбаковая, роўная, месцамі слабазабалочаная, адкрытая; яе шырыня 20—60 м у высокай плыні і 200—500 м на астатнім працягу. Рэчышча каналізаванае на працягу 33,2 км.
Літаратура
Катэгорыя:Прытокі Сажа Катэгорыя:Рэкі Клімавіцкага раёна