«Віцебскі сшытак» — беларускі гістарычны навукова-папулярны часопіс.
Выходзіць з 1995 года ў Віцебску на беларускай мове. Заснавальнікі: Віцебскі абласны краязнаўчы музей, Віцебскае абласное краязнаўчае аб’яднанне. Друкаваўся дзякуючы дапамозе прыватных і некамерцыйных арганізацый. Асвятляў пытанні гісторыі і культуры Віцебшчыны, публікаваў малавядомыя факты, крыніцы па матэрыяльнай і духоўнай культуры рэгіёна. У 2017 годзе выйшаў 5 нумар. Літаратура
Спасылкі Часопіс у фармаце PDF: http://vlib.by/index.php/by/virtualnye-proekty/38-projects/1643-vitsebski-sshytak
Катэгорыя:Часопісы на беларускай мове Катэгорыя:Часопісы Віцебска Катэгорыя:Навукова-папулярныя часопісы Катэгорыя:З’явіліся ў 1995 годзе Катэгорыя:1995 год у Віцебску