Востраў Кадан, або Кадан-К’юн () — найбуйнейшы востраў у архіпелагу М’ёй. Уваходзіць у склад дзяржавы М’янма. Плошча — 449,8 км².
Востраў гарысты. Найвышэйшы пункт — гара Французскай бухты (767 м). Значная частка пакрыта трапічным лесам, у тым ліку манграмі.
Еўрапейскія мараплаўцы ведалі пра існаванне вострава К’юн з XVI ст. Французскія і брытанскія караблі выкарыстоўвалі шырокую бухту на поўначы вострава для часовых стаянак. У нашы дні мясцовае насельніцтва займаецца сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам. На ўзбярэжжы жывуць «марскія цыганы» мокен.
Спасылкі Kadan Kyun Also Known As: King Island Island Database: Islands of Myanmar
Катэгорыя:Астравы Індыйскага акіяна Катэгорыя:Астравы М’янмы