Валдас Адамкус (; пры нараджэнні і да 1955 года Вальдэмарас Адамкавічус, ; , Каўнас) — прэзідэнт Літвы з 26 лютага 1998 да 25 лютага 2003 і з 12 ліпеня 2004 да 12 ліпеня 2009.
Біяграфія Нарадзіўся 3 лістапада 1926 года ў Каўнасе. Падчас Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у руху супраціўлення. Падчас Нацысцкай акупацыі выдаваў падпольную газету. Пасля вяртання Саветаў працягнуў барацьбу супраць іх. У ліпені 1944 года з бацькамі з’ехаў у Германію, дзе наведваў лекцыі на факультэце прыродазнаўчых навук Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна. У 1948 годзе заваяваў два залатыя і два сярэбраныя медалі на Алімпійскіх гульнях сярод падняволеных нацый. У 1949 годзе разам з сям’ёй эміграваў у ЗША. Пасяліўся ў літоўскай абшчыне ў Чыкага і спачатку працаваў рабочым на аўтазаводзе. У 1951 годзе ажаніўся з Альмай Нутаўрайтэ (Alma Nutautaitė). У 1951 заснаваў акадэмічны спартыўны клуб літоўцаў ЗША «Lituanica». У 1960 годзе скончыў Ілінойскі інстытут тэхналогій па спецыяльнасці будаўніцтва. У 1950-я — 1960-я быў актыўным дзеячам эмігранцкай палітыкі. Ад 1958 да 1965 году быў намеснікам старшыні літоўскай эмігранцкай арганізацыі Santara-Šviesa. У 1967 годзе абраны старшынёй гэтай арганізацыі. Падчас свайго жыцця ў ЗША быў актывістам акцый пратэсту супраць далучэння Літвы да СССР, ініцыяваў збор подпісаў пад шэрагам петыцый. У 1970 годзе пачаў працаваць у Федэральнам Агенцтве ЗША па абароне навакольнага асяроддзя (), якая тады адчынілася. Спачатку ўзначальваў цэнтр даследавання навакольнага асяроддзя. У 1971 г. абраны намеснікам старшыні па Сярэднім Захадзе ЗША, праз 10 гадоў стаў старшынёй па гэтым рэгіёне. Сярод ягоных дасягненняў падчас гэтай працы было паляпшэнне якасці вады ў Вялікіх азёрах. Таксама дапамагаў у вырашэнні праблем навакольнага асяроддзя ва Усходняй Еўропе, рабіў кансультатыўныя і іншыя паслугі. На момант свайго звальнення з Агенцтва па абароне навакольнага асяроддзя ў 1997 годзе працаваў там даўжэй за ўсіх кіраўнікоў.
У 1997 годзе аб’явіў пра свой намер вярнуцца ў Літву, атрымаць літоўскае грамадзянства і балатавацца ў прэзідэнты. Не ўсе літоўцы прынялі гэтую заяву прыязна. Іншыя ўспрынялі яго як сына літоўскай зямлі, які вяртаўся дадому. Ён атрымаў паразу ў першым туры выбараў прэзідэнта Летувы, які адбыўся пад канец 1997 года. Але ў другім туры, які адбыўся 4 студзеня 1998 года, ён перамог з перавагай менш за 1 працэнт. Заступіў на пасаду 26 лютага 1998 года. Ён выступаў за далучэнне Літвы да НАТА і Еўрасаюза, але адначасова працаваў над змякчэннем напружанасці з Расіяй і ўсталявання сяброўскіх стасункаў з астатнімі суседзямі Літвы. Ён сутыкнуўся з далейшымі складанасцямі постсавецкай эканомікі, але здолеў павялічыць эканамічны рост і паменшыць беспрацоўе. У 2003 годзе Адамкус не быў пераабраны, атрымаўшы паразу ад Раландаса Паксаса. Стаў амбасадарам добрай волі ЮНЕСКА. У гэтай сферы ЮНЕСКА займаецца распаўсюджваннем Інтэрнэту, мадэрнізацыяй бібліятэк, укараненнем інфармацыйных тэхналогій у сістэму асветы. Быў старшынёй аргкамітэта першых Сусветных гульняў літоўцаў (1983). На пазачарговых выбарах у 2004 годзе пасля імпічменту Паксаса быў пераабраны прэзідэнтам Літвы.
Узнагароды Вялікі Крыж Ордэна Ісляндскага Сокала, 1998 Вялікі Крыж Ордэна Святога Олафа, Нарвегія, 1998 Ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені, Украіна, 1998 Ордэн Крыжа зямлі Марыі, Эстонія, 1999 Кавалер Вялікага крыжа Грэцкага ордэна збавіцеля, 1999 Рыцар ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай», 1999 Ордэн Белага арла, Польшча, 1999 Кавалер pro Merito Melitensi, Мальта, 1999 Кавалер ордэна Заслугаў, Венгрыя, 1999 Вялікі Крыж Ордэна Сяброўства, Казахстан, 2000 Кавалер ордэна Трох Зорак, Латвія, 2001 Кавалер Вялікага Крыжа Ордэна Ганаровага легіёна, Францыя, 2001 Кавалер ордэна Зоркі Румыніі, 2001 Ордэн Св. Мясропа Маштоца, Арменія, 2002 Вялікі Крыж Ордэна Белай Ружы з Зоркай, Фінляндыя, 2002 Ордэн «За Асаблівыя заслугі», Узбекістан, 2002 Кавалер ордэна Вітаўта Вялікага, Літва, 2003 Ордэн Белай Зоркі з ланцугом, Эстонія, 2004 Кавалер Ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом, Каралеўства Іспанія, 2005 Вялікі Крыж Асаблівай ступені Ордэна «За заслугі», Германія, 2005 Ордэн Падвойнага белага крыжа I ступені, Славакія, 2005 Вялікі Крыж Ордэна Леапольда I, Каралеўства Бельгія, 2006 Вялікі Крыж з Ланцугом Ордэна Заслугаў Рэспублікі Венгрыя, 2006 Ордэн Бані, Вялікабрытанія, 2006 Ордэн «За заслугі» I ступені, Украіна, 2006 Ордэн «Маці Тэрэза», Албанія, 2007 Вялікая стужка Найвышэйшага Ордэна Хрызантэмы, Японія, 2007 Вялікі Ланцуг Ордэна Інфанта Дона Энрыке, Партугалія, 2007 Ордэн Перамогі імя Св. Георгія, Грузія, 2007 Вялікі Крыж Ордэна Нідэрландскага ільва, 2008 Ланцуг Ордэна Заслугаў, Рэспубліка Чылі, 2008 Вялікая Зорка Ганаровага знаку «За заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай», 2009 Ордэн «Стара планіна», Рэспубліка Балгарыя, 2009 Вялікі Крыж Ордэна адраджэння Польшчы, Рэспубліка Польшча, 2009 Ордэн Свабоды, Украіна, 2009
Званні ганаровага доктара Вільнюскі ўніверсітэт, 1989 Indiana St. Joseph’s College, ЗША, 1991 Northwestern University, ЗША, 1994 Kauno technologijos universitetas, 1998 The Catholic University of America, ЗША, 1998 Aleksandro Stulginskio universitetas, 1999 Ілінойскі інстытут тэхналогій, ЗША, 1999 Инновациялық Еуразия университеті, Казахстан, 2000 DePaul University, ЗША, 2001 Mykolo Romerio universitetas, 2001 Vytauto Didžiojo universitetas, 2002 Lietuvos sporto universitetas, 2004 Ерэванскі дзяржаўны ўніверсітэт, Арменія, 2006 Бакінскі дзяржаўны ўніверсітэт, Азербайджан, 2006 University of Notre Dame, ЗША, 2007 Uniwersytet Mikołaja Kopernika w Toruniu, Польшча, 2007 Талінскі ўніверсітэт, Эстонія, 2008 Універсітэт Чылі, 2008 Доктар honoris causa Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта Яна Паўла II, Польшча, 2009
Крыніцы
Спасылкі
Канал Валдаса Адамкуса на www.youtube.com Valdas Adamkus. (2016). In Encyclopædia Britannica. Retrieved from http://www.britannica.com/biography/Valdas-Adamkus President of the Republic of Lithuania
Катэгорыя:Прэзідэнты Літвы Катэгорыя:Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта