Павел Рыгоравіч Шарамет (, ) — беларускі журналіст, працаваў у Беларусі, Расіі і Украіне, былы супрацоўнік Першага канала расійскага тэлебачання (ОРТ), адзін з заснавальнікаў вэб-сайта «Беларускі партызан», аўтар (сумесна з Святланай Калінкінай) кнігі «Случайный президент». Аўтар дакументальных фільмаў «Чачэнскі дзённік», «Дзікае паляванне», «1991 — Апошні год імперыі», «Апошняя вышыня генерала Лебедзя», «Карэйскі капкан», «Споведзь ката», «СНІД. Смерць з адкрытай датай».
Біяграфія Павел Рыгоравіч Шарамет нарадзіўся 28 лістапада 1971 г. у Мінску. Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Скончыў тры курсы, сыйшоў з БДУ і паступіў на факультэт міжнародных эканамічных адносінаў Беларускага эканамічнага ўніверсітэта. Тэма дыпломнай працы — «Афшорны бізнес».
Вольна валодаў англійскай мовай.
Беларускі перыяд
Да 1992 г. працаваў у аддзеле валютных аперацый у адным з банкаў.
У 1994—1995 гг. быў аўтарам і вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Праспект» на Беларускім тэлебачанні. Атрымаў у 1995 г. прэмію Беларускага ПЭН-цэнтра імя Алеся Адамовіча як найлепшы тэлевізійны журналіст Беларусі.
У жніўні 1995 г. — жніўні 1996 г. — галоўны рэдактар «Белорусской деловой газеты».
З верасня 1996 г. — супрацоўнік тэлекампаніі ОРТ: кіраўнік Беларускага бюро ОРТ, шэф-рэдактар аддзелу карэспандэнцкай сеткі ОРТ, намеснік дырэктара «Дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ».
7 ліпеня 1997 г. П. Шарамет разам з іншымі карэспандэнтамі расійскіх тэлекампаніяў, Аляксандрам Ступнікавым, Леанідам Свірыдавым, быў пазбаўлены акрэдытацыі. 22 ліпеня 1997 г. кіраўнік здымачнай групы ОРТ П. Шарамет, кінааператар Дзмітрый Завадскі, кіроўца службовай машыны Яраслаў Аўчыннікаў былі затрыманыя беларускімі памежнікамі. У адносінах да іх быў складзены пратакол па факту незаконнага ўезду ў памежную зону, затым здымачную групу адпусцілі. 23 ліпеня 1997 г. у праграме «Время» па ОРТ быў паказаны сюжэт П. Шарамета пра ненадзейную ахову беларуска-літоўскай мяжы, праз якую лёгка могуць прайсці парушальнікі.
26 ліпеня 1997 г. П. Шарамет вяртаўся з паездкі ў Балгарыю, быў затрыманы ў аэрапорце Мінск-2 і абвінавачаны ў незаконным пераходзе мяжы.
Адначасова былі затрыманыя ягоныя супрацоўнікі Дз. Завадскі і Я. Аўчыннікаў. Напачатку яны былі дастаўленыя ў памежную камендатуру г. Ашмяны, затым змешчаны пад варту ў турму СІЗА г. Гродна. Неўзабаве Я. Аўчыннікаў быў вызвалены пад падпіску аб нявыездзе.
29 ліпеня 1997 г. БАЖ выступіла з патрабаваннем вызваліць журналістаў. Расійскі саюз журналістаў звярнуўся да прэзідэнта Расіі Б. Ельцына з просьбай дабіцца вызвалення П. Шарамета і Дз. Завадскага. Ельцын публічна запатрабаваў вызвалення П. Шарамета.Ельцин посадил Лукашенко
31 ліпеня 1997 г. некалькі дзясяткаў беларускіх журналістаў правялі акцыю пратэсту. Яны прайшлі з закладзенымі за галаву рукамі каля будынку МЗС, КДБ і адміністрацыі прэзідэнта. Міліцыя затрымала 15 чалавек, якія былі асуджаныя і аштрафаваныя.
30 жніўня 1997 г. у Мінску адбыўся гэтак званы «Марш у турэмных робах» — адная з самых яркіх акцыяў пратэста журналістаў супраць абмежавання свабоды слова і ў знак салідарнасці са зняволенымі журналістамі П. Шараметам і Дз. Завадскім. Трынаццаць журналістаў прайшлі ў турэмных робах, з шыльдамі «Я — „нячэсны журналіст“», «Я плохо говорил о нашем президенте», «I’m a journalist» па мінскіх вуліцах і зладзілі мітынг у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор.https://gazetaby.com/cont/print_rdn.php?sn_nid=98861
Паэт і нядаўні палітычны зняволены Славамір Адамовіч падчас мітынгу публічна зашыў сабе рот, сімвалізуючы ўдушэнне свабоды слова.Перформансы протеста
4 верасня 1997 г. пад падпіску аб нявыездзе быў выпушчаны кінааператар Дз. Завадскі, які як быццам бы прызнаў сваю віну. Па словах Дз. Завадскага, напісаць ліст з пакаяннем яго ўгаварыў карэспандэнт «Интерфакса» Сяргей Заяц.
30 верасня 1997 г. было завершана следства па крымінальнай справе. У адносінах да Я. Аўчыннікава абвінавачванне было знятае.
Падчас зняволення журналістаў быў аказаны ціск на іх адвакатаў. Адвакат П. Шарамета Гары Паганяйла быў вымушаны падаць заяву аб выхадзе з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Другому адвакату П. Шарамета Міхаілу Волчаку міністэрства юстыцыі прыпыніла ліцэнзію. Аднак улады дазволілі адвакатам удзельнічаць у крымінальным працэсе.
П. Шарамет і Дз. Завадскі былі вызваленыя 7 кастрычніка 1997 г. пад падпіску аб нявыездзе і ў суправаджэнні канвоя былі завезены ў Мінск.
Пасля вызвалення П. Шарамет заявіў: «Гэта — помста. Проста помста Аляксандра Лукашэнкі як чалавека і прэзідэнта Паўлу Шарамету, якога ён ведаў, калі той быў яшчэ дэпутатам. Помста журналісту, які публічна адмовіўся ад усіх дабротаў, прапанаваных яму главой дзяржавы і ўказаў на тыя памылкі і неадэкватныя дзеянні, якія беларускія ўлады робяць за апошнія паўтары-два гады».
Суд над П. Шараметам праходзіў у г. Ашмяны, суддзя Віталь Казакевіч, дзяржаўны абвінаваўца Уладзімір Сідо. Ён пачаўся 17 снежня 1997 г. і скончыўся 28 студзеня 1998 г. Журналістаў абвінавачвалі ў незаконным перасячэнні дзяржаўнай мяжы па папярэдняй змове, паўторна (туды-сюды). П. Шарамет дадаткова абвінавачваўся па ч. 1 арт. 167 КК РБ у перавышэнні ўлады і службовых паўнамоцтваў.
Абаронцамі падчас суда ў П. Шарамета былі адвакаты Г. Паганяйла, М. Волчак і бацька П. Шарамета Рыгор Шарамет. Да крымінальнай справы былі дапушчаныя грамадскія абаронцы — Міхаіл Пастухоў і Уладзімір Нісцюк ад БАЖ, Барыс Звозскаў ад Беларускага хельсінкскага камітэта, Віктар Кузняцоў ад ОРТ.
П. Шарамета пакаралі на два гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам на адзін год «за наўмыснае групавое парушэнне дзяржаўнай мяжы». Відэааператар Дз. Завадскі быў асуджаны на паўтары гады пазбаўлення волі ўмоўна.
П. Шарамет правёў за кратамі два з паловай месяцы, у выніку напісаў «Турэмны дзённік», дзе падрабязна апісаў умовы ўтрымання зняволеных у гродзенскім СІЗА і акалічнасці сваёй крымінальнай справы. Праваабарончая арганізацыя Міжнародная амністыя прызнала П. Шарамета вязнем сумлення.Убийство журналиста Павла Шеремета — это аморальное преступление
Пасля вызвалення П. Шарамет пераязджае працаваць у Маскву.
18 кастрычніка 2004 г. падчас прыезду ў Мінск П. Шарамет пры выхадзе з дому, у прысутнасці журналісткі і калегі Святланы Калінкінай, суаўтаркі іхняй кнігі «Выпадковы прэзідэнт», падвергся нападам двух невядомых і збіццю.Обзор нарушений прав человека в Беларуси — октябрь 2004 года
Супрацоўнікі міліцыі даставілі П. Шарамета ў Савецкі РУУС і абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве. Затым яго перавезлі ў прыёмнік-размеркавальнік, адкуль ён патрапіў у бальніцу з падозраннем на закрытую чэрэпна-мазгавую траўму.В Минске избит журналист Первого канала Павел Шеремет
24 сакавіка 2006 г. быў арыштаваны ў час падзеяў на Кастрычніцкай плошчы (Плошчы Каліноўскага) ў Мінску — намётавага гарадка пратэсту супраць афіцыйных вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.Задержан — свободен: привычная схема Павла Шеремета Яго абвінавацілі ў брыдкаслоўі супрацоўнікам міліцыі і склалі пратакол па арт. 156 КоАП РБ за «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Ён сведчыў, што яго збівалі і прымушалі падпісаць пратакол. У выніку пагаршэння самаадчування хуткая дапамога забрала П. Шарамета ў бальніцу, дзе яму паставілі дыягназ «пнеўманія».Павел Шеремет находится во 2-й городской больнице Минска
У 2010 г. П. Шарамет быў пазбаўлены беларускага грамадзянства.Павла Шеремета лишили белорусского гражданства
Расійскі перыяд
У 1998 г. П. Шарамет пачаў працаваць спецыяльным карэспандэнтам праграм «Новости» і «Время» дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ.
У студзені 1999 г. заняў пасаду шэф-рэдактара расійскай і замежнай карэспандэнцкай сеткі дырэкцыі інфармацыйных праграм ОРТ. Быў вядучым штотыднёвай аналітычнай праграмы «Время». Сам журналіст ацэньваў гэтую працу як «негатыўны прафесійны досвед».Павел Шеремет: Я долго смывал этот позор
У лютым і сакавіку 2000 г. П. Шарамет з’яўляўся аўтарам і вядучым нядзельнай «Інфармацыйнай праграмы з Паўлам Шараметам» на канале ОРТ.
У сакавіку 2000 г. за два тыдні да прэзідэнцкіх выбараў ён пакінуў праграму ў сувязі з канфліктнай сітуацыяй, якая склалася ў адносінах з кіраўніцтвам, якое аказвала на яго ціск.
Вясной 2000 г. П. Шарамет сышоў з навінных праграмПавел Шеремет: Нам потребуется время, чтобы вернуть ОРТ в рабочее состояние і стаў кіраўніком аддзела спецыяльных праектаў ОРТ, які займаўся вытворчасцю фільмаў і праграм у жанры журналісцкага расследавання ў рамках інфармацыйных праграм.В Киеве убит журналист Шеремет: Биография
У 2005 г. П. Шарамет выступіў ініцыятарам стварэння інфармацыйна-аналітычнага інтэрнэт-сайта «Беларускі партызан». Паводле задумы рэдакцыі сайта, ён павінен быў стаць прасторай «для вольнага і адкрытага абмену інфармацыяй».http://www.belaruspartisan.org/ 14 снежня 2017 г. сайт быў заблакаваны па рашэнні міністэрства інфармацыі РБ. Міністэрства патлумачыла, што «на інфармацыйным рэсурсе рэгулярна размяшчаюцца матэрыялы, у якіх утрымліваецца забароненая інфармацыя». Сузаснавальнік сайту С. Калінкіна паведаміла, што хацела даведацца за што быў заблакаваны сайт, але ў міністэрстве ёй «нічога канкрэтнага сказаць не змаглі». Старшыня ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Андрэй Бастунец адзначыў, што «блакіроўка сайта „Беларускі партызан“ парушае прынцыпы свабоды слова».
Рэдакцыя сайту аператыўна прыняла рашэнне перайсці з даменнай зоны «org» у даменную зону «by» і сайт аднавіў працу.«Белорусский партизан» сменил доменное имя из-за блокировки
У другой палове 2000-х гадоў П. Шарамет таксама згадваўся ў прэсе ў якасці кіраўніка выдавецтва «Партызан», якое займалася выпускам кніг і якое выпусціла адну з кніг расійскага апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.
У чэрвені 2006 г. П. Шарамет разам c Людмілай Аляксеевай, Мікітам Бялых, Уладзімірам Кара-Мурза і іншымі стаў заснавальнікам новай арганізацыі «Российский антифашистский фронт».
З 2009 г. П. Шарамет з’яўляўся рэдактарам аддзела палітыкі і грамадства ў часопісе «Огонёк», пісаў аўтарскія калонкі для гэтага выдання. У 2011 г. П. Шарамет нядоўга быў вядучым перадачы «Приговор» на тэлеканале РЕН ТВ.
У 2008 г. П. Шарамет канчаткова пакінуў «Першы канал», падставай для разрыву адносін стаў яго артыкул у газеце «Ведомости»Оппозиция: Белорусские уроки, у якім ён напісаў, што «Расія ідзе па шляху Беларусі».Шеремет: «Не то что я такой умный или пессимистичный, просто все это я уже видел в Белоруссии»
У 2011 г. П. Шарамет пераязджае жыць у Кіеў.Шесть версий гибели Шеремета: кого хотели убить — Павла или Алену
З 2012 г. П. Шарамет пачаў весці блог журналіста ў інтэрнэт-газеце «Украінская праўда».http://blogs.pravda.com.ua/authors/sheremet/
У 2012 г. П. Шарамет стварыў сайт навукова-папулярнага гістарычнага інтэрнэт-выдання «Историческая правда».https://www.istpravda.ru/about/
З верасня 2013 г. па ліпень 2014 г. працаваў вядучым праграмы «Прав? Да!» на Грамадскім тэлебачанні Расіі. Прычынай сыходу называў свае погляды адносна падзей ва Украіне, якія выказваў наступным чынам: «Лічу анексію Крыма і падтрымку сепаратыстаў на ўсходзе Украіны крывавай авантурай і фатальнай памылкай расійскай палітыкі».Журналист Павел Шеремет уходит с Общественного телевидения России
Апошні раз на публіцы ў Расіі П. Шарамет з’яўляўся 3 сакавіка 2015 г. на паніхідзе Барыса Нямцова, якую ён вёў. У той жа дзень тэлеканал «Дождь» паказваў апошнюю тэлевізійную працу П. Шарамета ў Расіі — фільм да 50-гадовага юбілею Барыса Нямцова.Памяти Павла Шеремета. Катерина Гордеева — об одном из самых известных журналистов России, Украины и Белоруссии
Украінскі перыяд
Пачаў з супрацоўніцтва з выданнем «Украінская праўда», у далейшым стаў яго выканаўчым дырэктарам.Павел Шеремет: «Идет война России с Украиной» Займаўся развіццём школы журналістыкі, арганізаванай гэтым выданнем, праводзіў майстар-класы па тэхніцы інтэрв’ю, спецрэпартажаў і дакументалістыкі.«Правнук партизана, внук партизана і сам партизан» — ким був Павло Шеремет