Віле́йская во́бласць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР, утвораная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 снежня 1939 года, пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у лістападзе 1939 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Вілейка. Першапачаткова ўключала 7 паветаў.

У 1940 годзе Вілейская вобласць складалася з 22 раёнаў: Астравецкі раён Ашмянскі раён Браслаўскі раён Відзскі раён Гадуцішскі раён Глыбоцкі раён Дзісенскі раён Докшыцкі раён Дунілавіцкі раён Ільянскі раён Крывіцкі раён Куранецкі раён Маладзечанскі раён Мёрскі раён Мядзельскі раён Пастаўскі раён Пліскі раён Радашковіцкі раён Смаргонскі раён Свянцянскі раён Свірскі раён Шаркаўшчынскі раён

20 верасня 1944 года вобласць была перайменаваная ў Маладзечанскую вобласць, адміністрацыйны цэнтр вобласці быў перанесены ў Маладзечна.

Літаратура

Катэгорыя:Вобласці Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1939 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1944 годзе Катэгорыя:Вілейская вобласць