Баранавіцкі абласны драматычны тэатр. Існаваў у 1940—1941 гг. і ў 1944—1948 гг. у Баранавічах.

Створаны на базе Рагачоўскага калгасна-саўгаснага тэатра. Мастацкі кіраўнік Б. Нахімаў-Дольскі, з 1941 г. тэатр узначальваў Я. Танальскі. Адкрыўся спектаклем «У пушчах Палесся» Я. Коласа (рэжысёр А. Лізункоў). Пастаўлены спектаклі «Хто смяецца апошнім» К. Крапівы, «Слуга двух гаспадароў» К. Гальдоні, «Севільскі цырульнік» П. Бамаршэ, «Любоў Яравая» К. Транёва і іншыя. Паказваў канцэртныя праграмы. З пачатку ВАВ дзейнасць спыніў, аднавіў у жніўні 1944 г. У пасляваенным рэпертуары пераважалі актуальныя тагачасныя п'есы. Тэатр расфарміраваны.

Літаратура Стэльмах Дз. У. Баранавіцкі абласны драматычны тэатр// Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя. У 2 т. Т. 1. Мн.: БелЭн, 2002. С. 89-90.

Катэгорыя:Культура Баранавічаў Катэгорыя:Тэатры Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Баранавічаў Катэгорыя:Тэатры, заснаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1948 годзе