Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» — помнік подзвігу воінаў 1, 2, 3-га Беларускіх і 1-га Прыбалтыйскага франтоў у Беларускай аперацыі 1944 года, размешчаны ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, на 21-м км магістралі М2 Мінск — Нацыянальны аэрапорт «Мінск», на 22-м км шашы Мінск — Масква.

Мемарыяльнаму комплексу нададзена першая катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці, статус помніка міжнароднага значэння (2026)Решение Белорусского республиканского научно-методического совета при Министерстве кульуры (сентябрь, 2026)..

Перадгісторыя Беларуская наступальная аперацыя «Баграціён» праводзілася сіламі франтавых злучэнняў пры ўдзеле партызан, пачалася 23 чэрвеня і завяршылася 29 жніўня 1944 года вызваленнем Беларусі, часткі Літвы і Польшчы. На тэрыторыі Смалявіцкага раёна ў ліпені года ў акружэнне трапіла 105-тысячная групіроўка нямецкіх войск. Разгром гэтай групіроўкі ў так званым «Мінскім катле» завяршыўся 11 ліпеня 1944 года і быў адным з вырашальных для вызвалення Беларусі.

Гісторыя У памяць гераізму савецкіх салдат і афіцэраў, а таксама ў гонар перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне кіраўніцтва БССР 18 жніўня 1966 года пастанавіла збудаваць манументальна-скульптурную кампазіцыю «Курган Славы». Закладзены 30 верасня 1966 года прадстаўнікамі гарадоў-герояў Адэсы, Валгаграда, Кіева, Ленінграда, Масквы, Севастопаля, Брэсцкай крэпасці-героя, працоўных, навучэнцаў, вайсковых часцей Мінска і Мінскай вобласці. Удзельнікі мітынгу заклалі памятную пліту і прынялі наказ наступным пакаленням шанаваць памяць мінулай вайны і быць патрыётамі сваёй Айчыны. Тэкст наказу быў замураваны ў спецыяльнай капсуле ў падмурку кургана.

Аўтарамі мемарыяльнага комплексу сталі скульптар А. Бембель, архітэктар А. Стаховіч, а таксама скульптары А. Арцімовіч, архітэктар Л. Міцкевіч, інжынер В. Лапцэвіч. Узвядзенне Кургана Славы пачалося ў лістападзе 1967 года. Тысячы людзей зрабілі ў яго свой уклад і прынеслі сюды купкі зямлі.

Урачыста адкрыты 5 ліпеня 1969 года. У 1970 годзе скульптар А. Бембель і архітэктар А. Стаховіч атрымалі Дзяржаўную прэмію БССР за Курган Славы. Структура мемарыял был філіялам Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архітэктура Курган Славы — складанае інжынерна-архітэктурнае збудаванне, якое з’яўляецца ідэйна-мастайкай дамінантай наваколля. Вышыня кургана складае 35 м, на вяршыні яго чатыры абліцаваныя тытанам штыкі-абеліскі, кожны вышынёй па 35,6 м, якія сімвалізуюць 1-ы, 2-і, 3-і Беларускія і 1-ы Прыбалтыйскі франты — удзельнікі вызвалення Беларусі. У іх ніжняй частцы мазаічныя выявы ордэнаў Айчыннай вайны і Славы. Аснову штыкоў акружае шырокае кола, унутры якога мазаічны надпіс «Арміі Савецкай, Арміі-вызваліцельніцы — слава!». На вонкавай паверхні кола абліцаваныя залацістай смальтай барэльефныя выявы воінаў усіх родаў войск і партызан. Да агляднай пляцоўкі на вяршыні вядуць две бетонныя лесвіцы (241 прыступак ў кожнай). На падыходзе да помніку з боку шашы гранітная пліта з інфармацыйным надпісам, вакол якога мемарыяльны парк з штучным басейнам.

Курган Славы -- выдатны ўзор новай беларускай мемарыяльнай пластыкі, якая перайшла ад фармалізму, уласцівага савецкаму пасляваеннаму мастацтву, да сімвалічных вобразаў, якія разам з тым маюць шчыльную сувязь з рэальным жыццём.

Курган Славы пад Мінскам парадзіў хвалю перайманняў сярод архітэктараў, якія стваралі ваенныя мемарыялы па ўсім СССР.

Галерэя

Гл. таксама Курганы Славы Хатынь

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Курган Славы Символ бессмертия. К 60-летию со дня закладки мемориального комплекса «Курган Славы». БелТА. Кургану Славы 60 лет — как изменился знаменитый мемориал и что появилось у его подножия. Мінская праўда.

Катэгорыя:Славутасці Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі Катэгорыя:Мемарыяльныя комплексы Беларусі Катэгорыя:Курганы Беларусі Катэгорыя:Творы Андрэя Бембеля Катэгорыя:Творы Анатоля Арцімовіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Алега Стаховіча Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Валерыя Лапцэвіча Катэгорыя:Аб’екты на марках