Маладзечанская вобласць — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе БССР у 1944—1960 гадах.

Утворана 20 верасня 1944 года, калі ў Маладзечанскую была перайменавана Вілейская вобласць, а цэнтр вобласці перанесены ў Маладзечна. 24 ліпеня 1957 года скасаваны Ільянскі раён, 31 жніўня 1959 года — Свірскі раён, 3 кастрычніка 1959 года — Дзісенскі раён. Скасавана 20 студзеня 1960 года, раёны перададзеныя ў Віцебскую (9 раёнаў: Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пастаўскі, Пліскі і Шаркаўшчынскі), Гродзенскую (4 раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Смаргонскі, Юрацішкаўскі і Багданаўскі сельсавет Валожынскага раёна) і Мінскую (7 раёнаў: Валожынскі (за выключэннем Багданаўскага сельсавета), Вілейскі, Івянецкі, Крывіцкі, Маладзечанскі, Мядзельскі, Радашковіцкі і гарады Вілейка і Маладзечна) вобласціУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб скасаванні Маладзечанскай вобласці ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2..

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.

Катэгорыя:Вобласці Беларускай ССР Катэгорыя:Гісторыя Маладзечна Катэгорыя:Гісторыя Віцебскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Гродзенскай вобласці Катэгорыя:Гісторыя Мінскай вобласці Катэгорыя:З’явіліся ў 1944 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1960 годзе Катэгорыя:Маладзечанская вобласць