Пуцеправод па Арлоўскай вуліцы — аўтамабільна-пешаходны пуцеправод у Мінску. Праходзіць над праспектам Пераможцаў. Па пуцеправодзе праходзіць Арлоўская вуліца.
Гісторыя Пуцеправод пабудаваны ў 1978 годзе. Канструкцыя рамнага тыпу. Мае 3 пралёты, даўжыня складае 104 м, шырыня 36 м. У 2002 годзе на пуцеправодзе праведзены капітальны рамонт, у 2016 г. маштабны бягучы рамонт.
У студзені 2020 года быў заўважаны прагін крайніх бэлек. Спецыялісты выявілі расколіны ў канструкцыі бэлек, рух транспарту па крайніх палосах на пуцеправодзе закрылі і паставілі падпоркі. Па выніках маніторынгу высвятлілася, што пуцеправод патрабуе рамонту. Уся пралётная канструкцыя і верхнія часткі апор былі дэмантаваны. Пасля гэтага апоры ўзмацнілі, зрабілі новыя пралёты і маставое палатно. Архітэктурнае аблічча пуцеправода, у т.л. парэнчавая агароджы і тумбы з ліхтарамі, выкананыя раней, былі захаваныРемонт путепровода на пересечении Орловской и Победителей начнется в июле. 08:50 25.05.2020 .
Спасылкі
Катэгорыя:1978 год у Мінску Катэгорыя:Пуцеправоды Мінска Катэгорыя:Праспект Пераможцаў (Мінск) Катэгорыя:Арлоўская вуліца (Мінск)