Уварванне Расіі ва Украіну — ваенны канфлікт паміж Расіяй і Украінай, які пачаўся 24 лютага 2022 года каля 05:00 па кіеўскім часе. Таксама ўварванне называюць расійскай агрэсіяй супраць Украіны або расійска-ўкраінскай вайной, а ў расійскім афіцыёзе і прапагандзе — . Кампанія пачалася пасля канцэнтрацыі расійскіх войск каля расійска-ўкраінскай мяжы і прызнання Расіяй самаабвешчаных Данецкай Народнай Рэспублікі і Луганскай Народнай Рэспублікі, а затым уводам Узброеных сіл Расіі на тэрыторыю Украіны з тэрыторыі Расіі, Беларусі, анэксіраванага Крыма і самаабвешчаных ДНР і ЛНР, з удзелам іх войск, па чатырох асноўных кірунках — з поўначы на Кіеў, з паўночнага ўсходу на Харкаў, з паўднёвага ўсходу з Данбаса і з поўдня з Крыма.
Паводле даных Упраўлення Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па справах бежанцаў за месяц больш за 3,8 млн чал. былі вымушаныя бегчы з Украіны, і гэты крызіс бежанцаў стаў самым вялікім і дынамічным пасля Другой сусветнай вайны. За 100 дзён вайны амаль 14 мільёнам украінцаў давялося пакінуць свае дамы. Станам на пачатак 2024 года каля 3,7 мільёнаў чалавек застаюцца перамешчанымі ва Украіне, амаль 6,5 мільёнаў з’яўляюцца ўцекачамі ва ўсім свецеiom.int.
Напярэдадні
З пачатку 2022 года назіралася нарастанне вайсковай актыўнасці на ўсходзе Украіны ў зоне расійска-ўкраінскага канфлікту. Некалькі аналітыкаў, у тым ліку група Bellingcat, апублікавалі доказы таго, што многія з заяўленых тэрактаў, выбухаў, а таксама эвакуацыя на Данбасе былі інсцэнаваныя Расіяй. 21 лютага пасля абстрэлу спыніла работу Луганская ЦЭСПосле обстрела Луганская ТЭС остановила работу.
Прызнаўшы самаабвешчаныя ДНР і ЛНР, 21 лютага 2022 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін загадаў увесці расійскія войскі на Данбас у рамках «міратворчай місіі». Краіна закрыла паветраную прастору на мяжы з Украінай.
22 лютага 2022 года Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, Генеральны сакратар НАТА Енс Столтэнберг, Прэм’ер-міністр Канады Джасцін Трудо і інш. заявілі пра расійскае ўварванне ва Украіну. Тым жа днём расійскі Савет Федэрацыі дазволіў Уладзіміру Пуціну ўжыць ваенную сілу за межамі Расіі. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распарадзіўся пра прызыў рэзервістаў.
23 лютага ва Украіне ўведзена надзвычайнае становішчаДанилов объявил о введении чрезвычайного положения. Расія пачала эвакуацыю свайго пасольства ў Кіеве. Сайты ўкраінскага парламента і ўрада, а таксама банкаўскія сайты трапілі пад DDoS-атакіУкраина сообщила о новой DDoS-атаке на сайты госучреждений.
У адказ на прызнанне дзвюх самаабвешчаных рэспублік многія краіны пачалі ўводзіць санкцыі супраць Расіі. 22 лютага Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан абвясціў пра санкцыі ў дачыненні да некаторых расійскіх банкаўбанк «Расія», «Індустрыяльны ашчадны банк», «Генеральны банк», «Промсвязьбанк» і «Чарнаморскі банк», а таксама мільярдэраў-паплечнікаў Уладзіміра ПуцінаГенадзя Цімчанкі, Барыса і Ігара Ратэнбергаў. Тым часам Канцлер Германіі Олаф Шольц прыпыніў працэс сертыфікацыі газаправода «Паўночны паток-2», а міністры замежных спраў ЕС унеслі ў чорны спіс усіх дэпутатаў Думы, якія прагаласавалі за прызнанне сепаратысцкіх рэгіёнаў, адначасова забараніўшы інвестарам з ЕС гандляваць расійскімі дзяржаўнымі аблігацыямі, а таксама мэтанакіраваны імпарт і экспарт з сепаратысцкімі структурамі. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн абвясціў санкцыі супраць двух банкаў«ВЭБ.РФ» і «Промсвязьбанк», а таксама ў дачыненні да суверэннай запазычанасці Расіі. 24 лютага Прэм’ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан заявіў аб фінансавых санкцыях да васьмі членаў Савета нацыянальнай бяспекі РасііLive Updates: Ukraine Says Russia Has Begun Its Invasion.
Украінскае камандаванне перад уварваннем скрытна перадыслакавала вайсковую тэхніку, са сваіх баз вывелі самалёты, танкі і бранятэхніку, а таксама зенітныя батарэі.
Пазіцыі бакоў Раніцай 24 лютага 2022 года Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін абвясціў пачатак ваеннай аперацыі на Данбасе з мэтай «абароны людзей, якія на працягу васьмі гадоў падвяргаюцца здзеку, генацыду з боку кіеўскага рэжыму». Паводле яго слоў, Расія не можа адчуваць сябе ў бяспецы і жыць з пастаяннай пагрозай з боку Украіны.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі перакананы, што галоўная мэта праціўніка — ліквідацыя Украіны як дзяржавы.
Украіна ўвяла ваенны стан 24 лютага. Уладзімір Зяленскі ў ноч на 25 лютага стварыў і сам узначаліў стаўку Вярхоўнага галоўнакамандуючага. Ён абвясціў усеагульную мабілізацыюУКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 69/2022.
21 верасня Уладзімір Пуцін абвясціў частковую мабілізацыю ў Расіі. 30 верасня ў Маскве адбылася цырымонія падпісання дагавораў аб далучэнні да Расіі ДНР, ЛНР, Запарожскай і Херсонскай абласцей; ад 5 кастрычніка 2022 года ў складзе Расійскай Федэрацыі афіцыйна з’явіліся чатыры новыя суб’екты.
Ваенныя дзеянні
24 лютага
Як паведаміла Дзяржаўная памежная служба Украіны, атака пачалася ў 5 гадзін раніцы з трох кірункаў. Паводле інфармацыі МЗС Украіны, крылатымі і балістычнымі ракетамі сталі абстрэльваць шэраг аб’ектаў Кіева.
Расійскія верталёты з дэсантам на борце праляцелі ўздоўж Кіеўскага вадасховішча з Беларусі ў Гастомэль. Хоць яны і панеслі страты ў баі, пачалі прызямляцца і высаджваць дэсантнікаў. Завязаўся наземны бой за аэрапорт. Паводле даных украінскай разведкі, з Пскова вылецелі транспартныя самолёты Іл-76, аднак прызямляцца ў Гастомэлі яны не сталі. Расійскі дэсант вёў бой у акружэнні і панёс значныя страты.
Па ўсёй краіне здзейснены напады на вайсковыя аб’ектыПо всей Украине атакованы военные объекты — журналист. Вайскоўцы Расіі перайшлі мяжу каля Харкава. Адначасова расійскія войскі прасунуліся далей на ўкраінскую тэрыторыю з КрымаРоссийские войска перешли админграницу с оккупированным Крымом (видео). Чуліся выбухі ў Краматорску, Адэсе, Харкаве, БярдзянскуКрылатыми и баллистическими ракетами обстреливают стратегические объекты Киева — журналист.
Як заявіла Міністэрства абароны Расіі, яны не наносяць ракетныя, авіяцыйныя ці артылерыйскія ўдары па гарадах Украіны, а толькі «высокатрапнымі сродкамі паражэння выводзяцца з ладу вайсковая інфраструктура, аб’екты СПА, вайсковыя аэрадромы, авіяцыя Узброеных Сіл Украіны»В Минобороны заявили, что не наносят удары по украинским городам.
У Луганскай вобласці сілы ЛНР атакавалі горад Шчасця і захапілі яго, Украіна страціла кантроль яшчэ над двума пасёлкамі. Сілы ДНР пачалі абстрэл украінскіх пазіцый па ўсёй лініі судакранання, разгарнуліся шматдзённыя баі за Валнаваху.
Поўдзень Херсонскай вобласці перайшоў пад кантроль вайскоўцаў РФ. На поўначы пачаўся захоп Чарнобыльскай АЭС. Да вечара Украіна страціла Змяіны востраў, гарады Чарнобыль, Гэнічэск, Кахоўка (пазней адноўлены кантроль) і Новая Кахоўка. ФСБ Расіі паведаміла, што ўкраінскія пагранічнікі сышлі з расійска-ўкраінскай мяжыФСБ заявила об уходе украинских пограничников с российской границы..
25 лютага
Расійскія войскі ноччу прайшлі з боку Беларусі цераз зону адчужэння Чарнобыльскай АЭС і падышлі да Кіева з поўначы, там жа канцэнтраваліся падраздзяленні Расгвардыі. Перадавыя атрады заходзілі ў раён Абалонь. Па сталіцы былі нанесеныя ўдары ракетамі. На захад ад Кіева, дзе высадзіўся расійскі дэсант, завязаліся працяглыя баі за Гастомэль і мясцовы аэрадром. У сталіцы рыхтаваліся да абароны, абясшкоджваліся дыверсійныя групы, якім удалося пранікнуць у горад.
Да раніцы расійскімі войскамі акружаны Канатоп, дзве расійскія групоўкі прасоўваліся ў бок Кіева з усходу па тэрыторыі Сумскай вобласці, ішлі баі за Ахтырку і іншыя населеныя пункты. З Курскай вобласці расіяне прарваліся да Чарнігава. Украінцы ўзарвалі масты ў раёне Чарнобыля і па дарозе ад Чарнігава да Кіева.
На поўдні расійскія войскі ўвайшлі ў Мелітопаль. Працягвалася абарона Херсона, ля горада абаронцы ўзарвалі мост.
26 лютага
Уначы з 25 на 26 лютага ішлі баі ў горадзе Васылькіў і аэрадром паблізу Кіева, дзе спрабавалі высадзіцца расійскія дэсантнікі, завязаліся вулічныя баі ў сталіцы. Ад раніцы сітуацыя ў сталіцы нармалізавалася, але Кіеўскі метрапалітэн працуе як сховішча, цягнікі не ходзяць, як і іншы гарадскі транспарт.
Удзень украінскі бок на ўсходзе страціў кантроль над пасёлкамі Станіца Луганская і Маркаўка і вёскай Крымскае ў Луганскай вобласці. Баі ідуць каля Балакліі ў Харкаўскай вобласці.
На поўдні ваеннае супрацьстаянне каля Мелітопаля і Марыупаля. Расійскія войскі намагаліся атакаваць абласны цэнтр Мікалаеў.
На дамбе пры ўпадзенні ракі Ірпінь у Кіеўскае вадасховішча падарвалі шлюзы, вада пачала затапліваць рачную даліну. Да гэтага дня ўкраінцы знішчылі ўсе шляхі, якія злучалі мясцовую чыгунку з расійскай.
27—28 лютага На поўнач ад Кіева з ночы ішлі баі. Расійскія танкі з боку Бучы ўвайшлі ў Ірпінь, але ўкраінскім вайскоўцам удалося выбіць іх з горада. Пасля начнога абстрэлу расійскія войскі прарваліся ў ХаркаўВласти Харькова сообщили, что российские войска вошли в город // Телеканал «Дождь», 27.92.2022, яны праніклі ўглыб горада, дзе былі разгромленыunian.ua. У Бярдзянск увайшла цяжкая тэхніка, расіяне ўзялі пад кантроль адміністрацыйныя будынкіunian.net.
28 лютага пасля перамоў з гарадскім кіраўніком расійскія войскі без бою занялі горад Куп’янск Харкаўскай вобласці. Удзень расійская армія масіравана абстраляла Харкаўunian.net. Адбываліся артылерыйскія і ракетныя абстрэлы на некаторых іншых напрамках. Расійскім бокам узяты пад кантроль Энэргадар і тэрыторыя вакол Запарожскай атамнай электрастанцыі.
1—3 сакавіка
З паўночнага захаду ад Кіева расійскія падраздзяленні пад артылерыйскімі атакамі ўкраінцаў спрабавалі згрупавацца і перагрупавацца. Удзень быў нанесены ракетны ўдар па тэлевежы. У выніку ракетнага абстрэлу Харкава пацярпеў цэнтр горада. Працягвалася абарона Херсона, у горадзе ішлі вулічныя баі.
У Данецкай вобласці расійскія ваенныя сілы імкнуліся да акружэння Марыупаля. Паблізу Горлаўкі ў палон трапілі мясцовыя педагогі, якія пасля мабілізацыі ў «ДНР» ваявалі на расійскім баку.
2 сакавіка, як паведаміў Генеральны штаб, Узброеныя сілы Украіны на асобных напрамках пачынаюць перахопліваць ініцыятыву. Расійскія войскі прасоўваліся ў напрамку Макарыў — Брусілаў — Фастаў і часткаю сіл — на Кіеў. Наступаючыя на Ірпінь былі спынены. Перадавыя падраздзяленні знаходзіліся ў Жытомірскай вобласці. Наступленне ў раёне Чарнігава захлынулася. Танкавыя і агульнавайскавыя падраздзяленні Расіі вялі наступальныя дзеянні ў напрамку Краснаграда і Ізюма з мэтай стварэння ўмоў для акружэння групоўкі ўкраінскіх сіл на ўсходзе. На поўдні расійскія войскі занялі Херсон, яны ўвайшлі ў Балаклію, працягвалася наступленне ў кірунку Запарожжа і на Марыупаль, няўдалай аказалася спроба захапіць Баштанку ў Мікалаеўскай вобласці, пачаліся баі за Вазнэсэнск на рацэ Паўднёвы Буг, дзе абаронцамі былі ўзарваны масты.
3 сакавіка расійская авіяцыя здзейсніла атаку на Чарнігаў, гэта прывяло да ахвяр сярод цывільнага насельніцтва.
4—25 сакавіка Расійскія войскі працягвалі наступальную аперацыю, засяродзіўшы асноўныя высілкі на акружэнні гарадоў Кіеў, Харкаў, Мікалаеў (Мікалаеўская вобласць), выхадзе на адміністратыўныя межы ў Луганскай і Данецкай абласцях, стварэнні сухапутнага калідора з Крымам; наносіліся авіяцыйныя ўдары па аб’ектах інфраструктуры. Як паведаміла брытанская выведка, расійскія войскі цягам 4-5 сакавіка мінімальна прасунуліся наперад
Уначы з 3 на 4 сакавіка расійскія войскі атакавалі Запарожскую АЭС. Сітуацыю на АЭС узяла пад кантроль Росгвардыя.
Валнаваха і Марыупаль знаходзіліся ў атачэнні. 11 сакавіка Міністэрства абароны Расіі паведаміла аб вызваленні Валнавахі войскамі ДНР.
4 сакавіка ўкраінскія войскі адкінулі суперніка на паўночны захад ад Кіева, замацаваліся ў Ірпіні, атакавалі Бучу, Гастомэль, МакарыўРадыё Свабода .
Складаная сітуацыя была ў Чарнігаве. Расійскі бок абсталёўваў пазіцыі ў раёнах населеных пунктаў Мыхайла-Кацюбынскэ, Ляўковічы, Жукоткі, Гарадня Чарнігаўскай вобласці.
Украінскі бок прызнаў страту горада Трасцянэць у Сумскай вобласці, абласны цэнтр трымаў асаду, у той жа час пагранічнікі і ваенныя аб’явілі, што выйшлі да ўкраінска-расійскай мяжы.