Капітолій () — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Капітоль (вышыня 46 м) і Цытадэль (Arx; вышыня 49,2 м), паміж імі месціцца западзіна Асылум (Asylum; вышыня 36,5 м). Капітолій, найменшы з усіх пагоркаў Рыму, узвышаецца каля паўднёвага берагу Тыбра, на паўночны захад ад Палаціна, над размешчаным у доле Форумам. Палітычны і культурны цэнтр Старажытнага Рыму. На Капітоліі завяршаліся трыумфальныя шэсці рымскага войска. У пачатку Сярэднявечча антычныя пабудовы былі разбураныя. У гонар рымскага Капітолія названы будынак Кангрэсу ЗША ў Вашынгтоне.

Гісторыя thumb|left|Капіталійскі палац і музеі (арх. Мікеланджэла Буанароці). Паводле падання ў час этрускаў зваўся Сатурнійскім або Тарпейскім пагоркам, стромкі схіл адной з яго вяршыняў — Тарпейскай скалы, служыў месцам пакаранняў. У рэспубліканскі час на тым месцы быў пабудаваны храм Юноны Дарадчыцы. Новую назву атрымаў ад перанесенага з Квірынала свяцілішча сабінаў, якое звалася Капітоліям, каля яго адбываліся паседжанні сената і народныя сходы. Доўгі час захоўваўся і стары Капітолій (Capitolium vetus), які знаходзіўся на Квірынале.

Гл. таксама Рымскія пагоркі Тарпейская скала Капіталійскі храм Капіталійскія музеі Статуя Марка Аўрэлія Капітолій, Вашынгтон Forum Holitorium

Спасылкі

Катэгорыя:Сем пагоркаў Рыма