Лу́дзенскі раён () — былы адміністрацыйны раён на ўсходзе Латвіі ў рэгіёне Латгалія. Межаваў з Балвскім, Резекненскім і Краслаўскім раёнамі Латвіі, а таксама з Пскоўскай вобласцю Расіі і Віцебскай вобласцю Беларусі. У 2009 годзе ў выніку адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы Лудзенскі раён быў падзелены на 4 краі: Лудзенскі, Карсаўскі, Цыблскі і Зілупскі .

Гісторыя Да 1917 года на тэрыторыі Лудзенскага раёна размяшчалася паўднёвая частка Люцынскага павета Віцебскай губерні . 11 лістапада 1959 года да Лудзенскага раёна быў далучаны Зілупскі раёнВедомости Верховного Совета СССР. № 46 (978), 1959 г., а 17 красавіка 1962 года — частка тэрыторыі скасаванага Карсаўскага раёнаВедомости Верховного Совета СССР. № 18 (1105), 1962 г..

Гарады і пасёлкі горад Лудза — 10 822 чал. горад Карсава — 2722 чал. горад Зілупэ — 1953 чал.

Транспарт Транспартныя сувязі Лудзенскага раёна ажыццяўляліся праз чыгунку (248 км ад Рыгі).

Катэгорыя:Раёны Латвіі