Валантэн дэ Булонь (франц. Valentin de Boulogne, , Кулам’е — , ) — французскі мастак эпохі барока, прадстаўнік караваджызму.

Біяграфія і творчасць Француз па нараджэнні, ён у ранняй маладосці прыбыў у Італію, ужо добра валодаючы пэндзлем. У гэты час браты Карачы супрацьдзейнічалі ўплыву нядаўна памерлага Караваджа на жывапіс. Нікала Пусэн, французскі мастак, які жыў тады ў Італіі, стаяў на баку братоў Карачы; але Валантэн, які зрабіўся сябрам Пусэна, адчуваў моцную цягу да жывапісу Караваджа.

Італьянцы лічаць Валантэна лепшым паслядоўнікам Караваджа і залічаюць яго да сваіх мастакоў Рымскай школы. Пусэн не аказаў вялікага ўплыву на Валантэна, але тым не менш рэкамендаваў яго тагачаснаму заступніку мастацтваў у Рыме, кардыналу Барберыні.