Та́йнік яйцападобны (Listera ovata) — від кветкавых раслін роду сямейства .
Назва
Тайнік авальны, начная цень, дрэмлік Ботанический словарь, Спб, 1878.
Батанічнае апісанне
Гэта травяністыя расліна з кароткім паўзучым карэнішчам. Сцябло нясе два шырокіх супрацьлеглых ліста, авальнай формы, якія размяшчаюцца амаль гарызантальна.
Сцябло заканчваецца падоўжаным шматкветкавым суквеццем. Кветкі дробныя, зялёна-жаўтаватыя. Форма кветак нагадвае кроплі. Знешнія лісточкі калякветніка зялёныя. Плод — каробачка.
Арэал і экалогія
Арэал віду ахоплівае большую частку Еўропы, Каўказ, Заходнюю Сібір, Малую і Сярэднюю Азію. Тайнік яйкападобны сустракаецца амаль на ўсёй тэрыторыі Беларусі. На тэрыторыі Украіны гэты від распаўсюджаны ў большай частцы. Расце на вільготных месцах у ліставых лясах. Ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф і эўтроф.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Тайнік яйкападобны ў Чырвонай кнізе Беларусі
Катэгорыя:Эпідэндравыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1813 годзе