Вужо́ўнік звычайны, Балотнае вужава зеллеЗоська Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924 (Ophioglossum vulgatum) — від невялікіх шматгадовых травяністых папарацей сямейства . Тыпавы від роду .

Батанічнае апісанне

Расліна вырастае з карэнішча і мае да 10—20 см (рэдка да 30 см) у вышыню. Яна аднаўляецца з дапамогай спор.

Мае схаванае ў глебе карэнішча, ад якога ўверх адыходзіць надземны ліст, падзелены на дзве часткі: спараносную і зялёную бясплодную, размешчаныя на агульным чаранку. Уніз ад карэнішча адыходзяць некалькі даволі тоўстых каранёў. Бясплодная частка ліста мае выгляд авальнай цэльнай пласцінкі. Спараносная частка ліста сцеблападобная і заканчваецца каласком, на восі якога ў два рады размешчаны спарангіі. Спарангіі кожнага раду зрастаюцца паміж сабой, утвараюць сінангіі. Спарангіі маюць мнагаслойную сценку. У іх развіваецца мноства спор. Спарангій ускрываецца падоўжнай шчылінай.

Пашырэнне З’яўляецца родным для ўмераных раёнаў Паўночнага паўшар’я і рассеяна распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, паўночна-заходняй Афрыцы, а таксама ў усходняй Паўночнай Амерыцы.

Гэта невялікая расліна, якая сустракаецца ў цяжкадасягальных месцах і расце паасобку.

Асаблівасці біялогіі Зарасткі вужоўніку бясколерныя, жывуць пад зямлёй на глыбіні 2—10 см у сімбіёзе з гіфамі грыба (мікарыза). Сперматазоіды шматжгуцікавыя. Зародак першапачаткова развіваецца за кошт зарастка, затым ён фарміруе сцябло і карэньчык і пераходзіць да самастойнага харчавання. Развіццё маладой расліны працягваецца вельмі марудна (5—6 гадоў).

Значэнне і выкарыстанне Традыцыйна еўрапейцы выкарыстоўваюць лісце і карэнішча, як прыпарку для ранаў. Гэты сродак часам называлі «Зялёны алей міласэрнасці». Гарбату з лісця выкарыстоўвалі ў якасці сродку пры ўнутраным крывацёку і ванітах.

Літаратура Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6  — С. 495.

Спасылкі

Ужовник // Проект «Вся биология»

Катэгорыя:Вужоўнікавыя Катэгорыя:Травы Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе