Абарона Барысава — баявыя дзеянні 1-й Маскоўскай дывізіі і іншых падраздзяленняў Чырвонай Арміі ўздоўж шашы Мінск-Масква ў канцы чэрвеня і пачатку ліпеня 1941 года ў час Вялікай Айчыннай вайны.
З 29 чэрвеня 1941 г. абарончыя баі ў раёне Барысава вялі курсанты Барысаўскага танкавага вучылішча (начальнік вучылішча — карпусны камісар I. З. Сусайкаў); зводная дывізія з воінаў, якія адышлі з раёна Мінска (пераважна падраздзяленні 13‑й арміі); з 30 чэрвеня — 1‑я Маскоўская мотастралковая дывізія (палкоўнік Я. Р. Крэйзер). У горадзе і ўздоўж шашы Мінск — Масква 3 дні ішлі жорсткія баі, з двух бакоў у іх удзельнічала каля 300 танкаў. Барысаў акупіраваны 2 ліпеня 1941 года.
Дзеянні ў рухомай абароне дазволілі затрымаць прасоўванне ўдарных частак вермахта на Маскву і далі магчымасць разгарнуць абарону другога стратэгічнага эшалона РСЧА ў верхнім цячэнні Дняпра.
Крыніцы
Катэгорыя:Абарончыя бітвы ў Беларусі (1941) Катэгорыя:Бітвы СССР Катэгорыя:Бітвы Германіі Катэгорыя:Ліпень 1941 года Катэгорыя:Гісторыя Барысава