Таццяна Міхайлаўна Ледаўская (нар. , Шчокіна, Тульская вобласць, РСФСР, СССР) — савецкая і беларуская лёгкаатлетка, спецыялізавалася ў спрынце і бар’ерным бегу. Рэкардсменка свету (у камандзе), чэмпіёнка свету і алімпійская чэмпіёнка. Заслужаны майстар спорту СССР (1988).
Біяграфія Нарадзілася 21 мая 1966 года ў г. Шчокіна Тульскай вобласці РСФСР. Там пачала трэніравацца пад кіраўніцтвам Анатоля Іванавіча Бадуева.
У 1988 годзе спартсменка, выйграўшы чэмпіянат СССР, адабралася ў зборную СССР на Алімпійскія гульні ў Сеуле. У фінале Гульняў на дыстанцыі 400 метраў з бар’ерамі Таццяна Лядоўская лідзіравала аж да апошняга метра і толькі ў фінішных клетках саступіла адну сотую секунды Дэбі Флінтаф-Кінг. Лядоўскай удалося заваяваць золата і ўсталяваць сусветны рэкорд у эстафеце 4×400 метраў, дзе яна стартавала на першым этапе.
На чэмпіянаце свету ў Токіа ў 1991 годзе Таццяна заваявала дубль у эстафеце 4×400 і 400 метраў з бар’ерамі.
Таццяна Лядоўская ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях 1992 (Аб’яднаная каманда) і Алімпійскіх гульнях 1996 (за Беларусь).
У 1991 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры.
Займала пасаду генеральнага сакратара Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі і старэйшага трэнера нацыянальнай каманды.
Узнагароды Заслужаны майстар спорту СССР. Ордэн «Знак Пашаны»
Літаратура
Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны ад СССР Катэгорыя:Алімпійскія чэмпіёны па лёгкай атлетыцы Катэгорыя:Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года Катэгорыя:Заслужаныя майстры спорту СССР