Міхаіл Дзям’янавіч Лапа, Юзаф Мацей Міхал Дамінікавіч Лапа (, Рудабелка — ) — дваранін Расійскай імперыі, дзекабрыст.
Біяграфія З шляхецкай каталіцкай сям’і. Бацька Дамінік Лапа валодаў маёнткам Рудабелкі Бабруйскага павета Мінскай губерні. Выхоўваўся ў Магілёўскім езуіцкім пансіёне, потым у прыватным пансіёне ў Пецярбургу. На вайсковую службу паступіў падпрапаршчыкам у гвардзейскі Ізмайлаўскі полк, дзе даслужыўся да падпаручніка (1824). У рух дзекабрыстаў уключыўся ў 1819 годзе пад уплывам члена рэвалюцыйнай арганізацыі італьянскіх карбанарыяў М. Джыльі, які выкладаў яму італьянскую мову.
Міхал прысутнічаў на таемным сходзе ў Рылеева і Абаленскага напярэдадні паўстання на Сенацкай плошчы з іншымі дзекабрыстамі абмяркоўваў план арганізацыі зрыву прысягі Мікалаю I. Арыштаваны 23 снежня 1825 года і паводле прыгавору разжалаваны ў радавыя і накіраваны ў далёкія гарнізоны. Летам 1826 пераведзены ў палявыя палкі на Каўказ, дзе даслужыўся да прапаршчыка.
Пасля даравання ад Мікалая І ў 1835 г. звольнены ў адстаўку, толькі ў 1840 г. вярнуўся дамоў і пасяліўся ў вёсцы Александрыя, якая ўваходзіла ў склад маёнтка Рудабелка яго брата Аляксандра Дамінікавіча Лапы (1802—1869), і неўзабаве памёрЯкушина, А. Меж двух крестов, или История жизни одного шляхтича.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Дзекабрысты