Іга Наталля Свёнтак (; нар. , Варшава, Польшча) — польская тэнісістка. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Францыі (2020, 2022, 2023, 2024) у асабістым разрадзе, шэрагу іншых буйных прафесійных турніраў. Першая ракетка свету згодна рэйтынгу WTA (2022, 2023).

4 чэрвеня 2022 года Іга Свёнтак выйграла фінал Адкрытага чэмпіянату Францыі, атрымаўшы перамогу ў 35-й гульні запар. 8 чэрвеня 2024 года ў трэці раза запар стала пераможцай Адкрытага чэмпіянату Францыі.

Агульная інфармацыя Бацька — (нар. 1964), удзельнік Алімпійскіх гульняў 1988 года ў спаборніцтвах па акадэмічным веславанні. У Ігі ёсць старэйшая сястра Агата, якая таксама займалася тэнісам, але рана завяршыла кар’еру праз траўмы.

Некалькі гадоў з ёй працуе трэнер Петр Сежпутоўскі і спартыўны псіхолаг Дар’я Абрамовіч.

Іга Свёнтак — аматарка катоў, у яе ёсць чорная кошка па мянушцы ГрапаFrench Open favorite Iga Swiatek is on a ‘Serena-like’ streak. Яна з задавальненнем чытае раманы Кена Фолета і слухае музыку. Перад матчамі яна слухае рок-музыку, асабліва Pearl Jam, Pink Floyd, Red Hot Chili Peppers і AC/DC. У вольны час яна слухае альтэрнатыўную музыку, джаз, соўл і поп-музыку. Яна таксама з’яўляецца паклонніцай Тэйлар Свіфт, заяўляючы, што «калі я была маладзейшай і крыху заблыталася ў жыцці, калі я была падлеткам, калі я слухала [Свіфт], я не адчувала сябе самотнай. Акрамя таго, слухаючы яе песні, я вывучыла англійскую мову. Так што яна заўсёды была мне блізкай». У інтэрв’ю Tennis Channel яна назвала Мікаэлу Шыфрын добрым прыкладам для пераймання і сказала, што «вельмі паважае» яе. Яна таксама згадала, што з’яўляецца паклонніцай актрысы Сандры Булак і яе фільмаў.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў Год Адзіночнырэйтынг Парнырэйтынг 2024 2 - 2023 1 2022 1 2021 9 41 2020 17 75 2019 61 453 2018 175 1 097 2017 690 2016 903

Узнагароды Залаты «Крыж Заслугі» (2020) «за спартыўныя дасягненні і прасоўванне Польшчы на міжнароднай арэне»

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Тэнісісткі Польшчы Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года Катэгорыя:Тэнісісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе ў жаночым адзіночным разрадзе Катэгорыя:Пераможцы Уімблданскага турніру ў адзіночным разрадзе сярод дзяўчат Катэгорыя:Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі