Альфрэд Урбаньскі (; ) — польскі палітык, эканаміст, кіраўнік урада Польшчы ў выгнанні.

Скончыў факультэт права і сацыяльных навук Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя. Працаваў на Віленшчыне і Навагрудчыне, у тым ліку адвакатам у Маладзечне. Падчас вайны апынуўся ў глыбіні СССР. Там, пасля абвяшчэння амністыі, ён дабраўся да Самары да створанага польскага войска. Там ён клапаціўся, між іншым, аб адпаведным прадстаўніцтве жыхароў Віленшчыны. Пасля вайны жыў у эміграцыі ў Лондане. У 1969—1972 гадах быў членам «Рады трох» (органа, які лічыў сябе калектыўным кіраўніком польскай дзяржавы ў эміграцыі). У 1972—1976 гадах быў кіраўніком ўрада Польшчы ў выгнанні.

Крыніцы