Павел Селязнёў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Смаргонь».
Клубная кар’ера Выхаванец «Мінска», у 2017 годзе пачаў выступаць за дубль клуба. У 2018—2019 гадах гуляў за «Мінск» у Юніёрскай лізе УЕФА, таксама з 2018 года стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды. 28 ліпеня 2019 года дэбютаваў за «Мінск» у матчы Кубка Беларусі супраць бабруйскай «Белшыны» (3:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме.
У пачатку 2020 года стаў трэніравацца з дзяржынскім «Арсеналам» і ў красавіку падпісаў кантракт з клубам. У дзяржынскай камандзе не меў трывалага месца ў складзе, пераважна выхадзіў на замену. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць «Гомеля» (1:2), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў у асноўным выхадзіць на замену.
У ліпені 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт з «Арсеналам» і неўзабаве папоўніў склад «Ліды», дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў лідскі клуб па заканчэнні сезона 2022.
Са студзеня 2023 года трэніраваўся са «Смаргонню» і ў лютым 2023 года падпісаў кантракт з клубам. У лютым 2024 года падоўжыў пагадненне са «Смаргонню».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2021
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2017 дубль Мінск 16 0 2018 дубль Мінск 13 1 2019 дубль Мінск 27 3 2020 Д2 Арсенал 9 0 2021 Д2 Арсенал 14 2 2022 (1) Д1 Арсенал 10 0 2022 (2) Д2 Ліда 11 1 2023 Д1 Смаргонь 14 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Дзяржынск Катэгорыя:Ігракі ФК Ліда Катэгорыя:Ігракі ФК Смаргонь