Раман Куляшоў (нар. , ) — беларускі футбаліст, паўабаронца.
Клубная кар’ера Выступаў за юнацкія каманды магілёўскага «Дняпра», а ў лютым 2020 года падпісаў кантракт з клубам. У сезоне 2020 некалькі разоў з’яўляўся на полі ў Другой лізе. У 2021 годзе, пасля выхаду «Дняпра» ў Першую лігу, застаўся ў Другой лізе ў складзе рэзервовай каманды «Дняпро-Юні».
Да сезона 2022 стаў рыхтавацца з асноўнай камандай «Дняпра», якая пазней атрымала месца ў Вышэйшай лізе. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 20 сакавіка 2022 года ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў часам выхадзіць на замену ў асноўнай камандзе.
У ліпені 2023 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слонім-2017». У лютым 2024 года на правах арэнды далучыўся да «Оршы», аднак яшчэ да пачатку новага сезона арэнда была скасавана, а неўзабаве паўабаронца пакінуў і «Дняпро».
Дасягненні Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2020 Д3 Дняпро 4 0 2021 Д3 Дняпро-Юні 21 0 2022 Д1 Дняпро 5 0 2023 (1) Д2 Дняпро 8 1 2023 (2) Д2 Слонім-2017 12 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро-2 Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Слонім-2017