Фрыц Вінтэр (; , Альтэнбёгэ — , Хершынг-ам-Амерзэе) — нямецкі жывапісец, адзін з найважнейшых мастакоў-абстракцыяністаў пасляваеннага перыяду.

У 1919—1926 гадах працаваў электрыкам; у 1927—1930 гадах вучыўся ў Баўхаўсе ў Паўля Клее, Васіля Кандзінскага і Оскара Шлемера. Уплыў гэтых майстроў праявіўся ў яго ранняй творчасці; напрыклад у карціне «Човен» (1930, прыватная калекцыя) адчуваецца ўплыў Паўля Клее.

Катэгорыя:Мастакі Германіі Катэгорыя:Мастакі XX стагоддзя Катэгорыя:Мастакі-абстракцыяністы