Ту́рынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Турын.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У час Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ананіцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Сітнікі і вёскі Ананічы, Баські, Дубраўка, Капскія, Крамяні, Падбярэжжа, Слабада, Стары Двор, Хочын)Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 1268 чалавек, з іх 89,2 % — беларусы, 7,7 % — рускія, 1,2 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (29 населеных пунктаў) — 2030 чалавек.
Населеныя пункты 20 жніўня 1947 года — 12 1 студзеня 1947 года — 24 2013 год — 29
Крыніцы
Літаратура С. 9 Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе