Ларыса Ільінічна Рулёва (, ) — беларускі тэатральны мастак.

Біяграфія Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1975 годзе. 3 1980 года мастак, з 1993 года галоўны мастак Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача.

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1984 года.

Творчасць Мастацкі густ, здольнасць дакладна адчуць стылістыку спектакля і зрабіць яго зрокавы вобраз выразным і відовішчным вызначаюць яе лепшыя работы. Сярод іх сцэнаграфія спектакляў: «Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага (1981), «Нечаканыя госці» (1988), «Падонкі» (1989), «Пінская шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча (1995), «Шчаслівыя жабракі» паводле К. Гоцы (1997), «Антыгона» паводле Ж. Ануя і Сафокла (1998). Чарадзейны свет з яркімі маляўнічымі фарбамі ўласцівы казачным пастаноўкам: «» паводле Ф. Зальтэна (1979), «» паводле Ш. Перо (1981), «Рыгорка — Ясная зорка» А. Вярцінскага (1986), «Ноч на Івана Купалу» Ю. Куліка (1995), «Голы кароль» Я. Шварца (1996), «Ніхто не паверыць» паводле (1997), «Сястра мая русалачка» (1999), «Дарога на Віфлеем» С. Кавалёва (2000), «Рыцар сонца» П. Васючэнкі (2002).

Афармляла асобныя спектаклі ў тэатрах Масквы, Кіева, Кішынёва, Рыгі.

Літаратура

Сцегаў Н. Гэты сур’ёзны свет казкі… // Мастацтва Беларусі. 1983. № 8; Сачанка Г. Казачны пачатак // Маладосць. 1984. № 10.

Катэгорыя:Тэатральныя мастакі Беларусі