Сігізмунд Тальберг (; , Жэнева — , Пасіліпа, каля Неапаля, Італія) — аўстрыйскі кампазітар і піяніст-віртуоз.
Біяграфія Навучаўся ў Вене. Вучань І. Гумеля (фартэпіяна) і С. Зехтэра (кампазіцыя). У 14 гадоў пачаў публічна выступаць, а ў 1830 годзе здзейсніў канцэртнае турнэ па Германіі. Ужо ў гэтыя гады Тальберг заваяваў славу аднаго з найлепшых піяністаў свету. Як піяніст, адрозніваўся бліскучай тэхнікай. У эпоху Шапэна і Ліста выступы Тальберга былі не меншай сенсацыяй, адбывалася сапраўднае спаборніцтва гэтых вялікіх віртуозаў. У пачатку 1836 года Тальберг прыехаў у Парыж, дзе першыя ж яго канцэрты атрымалі захопленыя водгукі. Ён наведаў Германію, Англію, Бельгію, Галандыю, Расію, Францыю. У 1855—1856 гадах наведаў Бразілію і Паўночную Амерыку.
У Пецярбургу Тальберг вымушаны быў паўтарыць фантазіі на оперу Дж. Расіні «Майсей» тры разы запар; ён атрымаў немалы ганарар ад продажу дзвюх тысяч асобнікаў яе ў першы ж дзень выхаду з друку. Гэта ж Фантазія зрабіла сенсацыю ў Лондане, і Тальберг атрымаў канцэртны ангажэмент з аплатай у 12 тысяч франкаў у месяц.
У Бруселі публіка засыпала музыканта кветкамі, а аўстрыйскі двор аказаў яму бліскучы прыём. Пасля выканання «Майсея» ў Галандыі кароль узнагародзіў Тальберга ордэнам і дыяментавай табакеркай. Францыя ўзнагародзіла яго ордэнам Ганаровага легіёна.
Зноскі
Літаратура
Та́льберг Зигизмунд // Музыкальная энциклопедия : [в 6 т.] / Гл. ред. Ю. В. Келдыш. — М.: Советская энциклопедия: Советский композитор, 1973—1982. — (Энциклопедии. Словари. Справочники. Изд-во «Советская Энциклопедия», Изд-во «Советский композитор»). — Т. 5: Симон — Хейлер. — 1981. — Стб. 398—399. — 1056 стб., илл. — 102 200 экз.
Катэгорыя:Кампазітары Аўстрыі Катэгорыя:Кампазітары XIX стагоддзя Катэгорыя:Кампазітары класічнай эпохі Катэгорыя:Піяністы Аўстрыі Катэгорыя:Піяністы XIX стагоддзя