Дом па вуліцы Леніна, 14 — будынак у гістарычным цэнтры Пінска, на рагу з вуліцай Камсамольскай.
Пабудаваны ў 1920—1930-я гады з цэглы пад уплывам архітэктуры мадэрн.
Архітэктура
Двухпавярховы невялікі будынак мае Г-падобны план. З боку двара да яго прыбудаваны аб’ём лесвічнай клеткі. Уваходы ў дом праз праезд з боку вул. Камсамольскай. Вулічныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, маюць 2 балконы, дэкарыраваны круглаватым атыкам, вялізным карнізам простага профілю, лапаткамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Пінска Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Пінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Пінск) Катэгорыя:Камсамольская вуліца (Пінск) Катэгорыя:1920-я ў Пінску Катэгорыя:1930-я ў Пінску