Гісторыя
Да 1793 У VIII—X ст. землі ў сярэднім і ніжнім цячэнні Бярэзіны, дзе цяпер размешчаны Светлагорск, населены плямёнамі дрыгавічоў. У гэтых плямён склалася Тураўскае княства (вядомае з 980 г.). У XII ст. Тураўская зямля была падзелена на ўдзелы. Частка зямель каля Бярэзіны адыйшла да Менскага княства. З яго на Ніжняй Бярэзіне вылучылася ўдзельнае Свіслацкае княства (узгадваецца ў дакументах з XIV ст., але аформілася, відаць, у XII—XIII ст.). Прыкладна ў 1348 годзе Свіслацкае княства ўвайшло ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (ВКЛ)Насевіч, В. Л. Утварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Другая палова ХІІІ — XIV ст. // Нацыянальны атлас Беларусі. — Мн., 2002. С. 264—265..
Паводле вынікаў археалагічных раскопак, яшчэ ў VI—VII ст. у межах сучаснага горада было пасяленне. З XIII ст. паселішча, з якога пачаўся горад, існавала непарыўна. Першапачаткова селішча размяшчалася на невялікім участку правага берага Бярэзіны, каля вусця сучаснага каналу. У дакуменце XVI ст. яно вядома пад назвай Шацілінскі ВостраўРассадин, С. Е. О некоторых находках 2008 г. на Шатилинском Острове // Исследования по истории Восточной Европы: научный сборник. Вып. 1. — Минск, 2008. — С. 234—236. .
У пісьмовай крыніцы паселішча ўпершыню згадана 15 ліпеня 1560 года як маёнтак Шацілінскі Востраў, у ВКЛМаслюкоў, Т. В. З гісторыі Шацілавічаў // Гомельшчына: старонкі мінулага. II выпуск. — Гомель, 1996. — С. 22—26.. Слова Востраў у гэтым выпадку азначае не зямлю пасярод ракі, а месца, якое чымсці вылучалася сярод астатняй мясцовасці. Як сведчыць дакумент — прывілей вялікага князя літоўскага і караля польскага Жыгімонта Аўгуста, выдадзены ў Варшаве, маёнтак пасля папярэдняга ўладальніка Рамана Шацілы перадаваўся зямяніну Ждану Манкевічу за выкананне вайсковай службыМаслюкоў, Т. В. Узнікненне Шацілак. Шацілы і Манкевічы — старажытныя шляхецкія роды Беларусі // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мінск, 2000. — С. 47—49.. У 1566 г. паселішча ўвайшло ў створаны Рэчыцкі павет Менскага ваяводства ВКЛ.
З 1 ліпеня 1569 года, пасля аб’яднання ВКЛ і Польскага каралеўства — у Рэчы Паспалітай. 25 лютага 1576 года шляхціч Ждан Манкевіч згадваецца ў лісце караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя чачэрскаму старасце Крыштафу Зяновічу, што шляхта Рэчыцкага павета павінна несці службу ў Чачэрскім замку, і не прыцягвацца да іншых павіннасцяў.
Паводле даных археалагічных абследаванняў, у канцы XVI—XVII ст. пасяленне пашырылася за межы Шацілінскага Вострава, і размяшчалася ўздоўж Горвальскага тракту (зараз вул. Савецкая ад набярэжнай да ЦЭЦ). У 1634 г. шляхціц Пётр Суляціцкі падараваў тут дзялянку зямлі каталіцкаму манаскаму ордэну езуітаў, якія збудавалі каля 1650 г. драўляны касцёл і трымалі місіянерскі пунктШацілавічы // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2. — Мінск: БелЭН імя П. Броўкі, 2005. — С. 754. ISBN 985-11-0378-0.. Раней заснаванне касцёла адносілі да 1638 г.Блінова, Т. Б. Бабруйская езуіцкая рэзідэнцыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1. — Мн., 1993. — С. 255. ISBN 5-85700-074-2., але гэта не паццвердзіласяМаслюкоў, Т. В. Пытанні храналогіі касцёла на Ніжняй Бярэзіне // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гіст.-краязн. канф. (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — С. 38-49.. Касцёл да 1930-х гг. знаходзіўся насупраць старых могілак, якія і цяпер існуюць на Горвальскім тракце (зараз вул. Савецкая). У 1639 г. сяло Шацілавічы — добрае, прыгожае месца, у слоўніку рус. мовы Ул. Даля — «гара сярэдняй велічыні». пададзена у вопісу Парыцкага «двара» (зямельнае ўладанне) Бабруйскага староства Рэчыцкага павета, мае 17 сялянскіх двароў, шляхецкія двары ў вопіс не ўносілісяКернажыцкі, К. Аграрная рэформа ў Бабруйскім старостве і эканамічнае становішча яго насельніцтва з 17 да паловы 19 ст. — Мінск, 1931.. У вопісу 1684 г. ў Шацілавічах — шляхецкі двор Манкевічаў і 3 сялянскія дварыРассадзін, С. Я. Аб пісьмовых крыніцах пра гістарычныя пачаткі сучаснага Светлагорска // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гіст.-краязн. канф. (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гіст.-краязн. музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — С. 23—37..
У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій маюцца Шацілкі, у Карпілавіцкай парафіі Бабруйскага дэканата Віленскай дыяцэзііDiecezja Wilenska, 1744 // Suwalskie Towarzystwo Genealogiczne im. prof. J. Wisniewskiego. . У 1766 г. у Шацілках згадваецца мытны страж, які адносіўся да Глускай галоўнай мытнай каморыДоўнар, А. Стан дарог і дарожных камунікацый Рэчыцкага павета (1765 — 1766 гг.) // Пятыя Міжнародныя Доўнараўскія чытанні. — Гомель, 2005. — С. 220—225..
1793—1918 гады
З 1793 г., пасля II-га падзелу Рэчы Паспалітай — у Расійскай Імперыі. Уваходзілі ў Парыцкую воласць Бабруйскага павета Мінскай губерні (у 1795—1796 гг. называлася Мінскім наместніцтвам). У 1795 г. згадваюцца вёска і ваколіца Шацілкі, у якіх разам было 30 двароўДулеба, Г. І.; Курыловіч, Г. М. Светлагорск // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. — Мінск, 2003. — С. 741—742.. З 1797 года ва ўладанні адмірала . У 1800 годзе ў Шацілках 20 шляхецкіх і 3 сялянскія двары, дарослае насельніцтва складала 88 мужчын і 102 жанчыны. Праваслаўны прыход адносіўся да Свята-Петра-Паўлаўскага храма ў Чыркавічах (1879)З апісання цэркваў Светлагоршчыны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мінск, 2000. — С. 77—85.. У 1890 годзе — 49 двароў, прыстаньJelski, A. Szaciłki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. T. XI. — Warszawa, 1890. — S. 755. .
У пачатку XX ст. Шацілкі вядомы як ваколіца (680 жыхароў, 70 двароў) і маёнтак (33 жыхары, 1 двор). 2 лістападаЖлобін // Гарады і вёскі Беларусі. — Мінск, 2004. (па інш. даных 9 лістападаКиштымов, А. Этапы железнодорожного строительства на Беларуси // Камунікат. ) 1915 г. побач адкрыта чыгунка Жлобін — Калінкавічы (частка Падольскай чыгункі) і ўтворана станцыя ШацілкіУ Светлагорску адзначаць 100-годдзе чыгункі Жлобін — Калінкавічы // Гомель гражданский. 2015.01.24. У 1916 г. у Шацілках згадваецца аднакласнае народнае вучылішчаКароткая інфармацыя аб навучальных установах, якія існавалі на тэрыторыі Светлагорскага раёна // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мінск, 2000. — С. 112—113.. Паводле перапісу 1917 г., у ваколіцы Шацілкі 685 жыхароў, у маёнтку — 6, на чыгуначнай станцыі — 66 жыхароў, 13 двароў.
З 1918 г. да нашага часу З 25 сакавіка 1918 года Шацілкі — у абвешчанай Беларускай Народнай Рэспубліцы; з 1 студзеня 1919 — у Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы, з 27 лютага 1919 — у Літоўска-Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы. Падчас савецка-польскай вайны занятыя польскімі войскамі з 6 сакавіка па 9 ліпеня 1920 годаКраўцоў, І. Я.; Хоміч, А. М. У віхуры грамадзянскай вайны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2 кн. Кн. 1. — Мінск, 2000. — С. 121—133.. З 31 ліпеня 1920 — зноў у адноўленай БССР, якая ўваходзіла з 30 снежня 1922 да 26 снежня 1991 ў СССР, з 19 верасня 1991 — Рэспубліка Беларусь.
У 1921 г. Мінская губерня была скасавана, а яе паветы (у тым ліку Бабруйскі) сталі ўваходзіць непасрэдна ў БССР. 20 жніўня 1924 года воласці (у тым ліку Парыцкая) і паветы скасаваны. З гэтага дня мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) ва ўтвораным Парыцкім раёнеКамінскі, М. І.; Пятросава, А. Ю. Светлагорск // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Мінск, 1985. — С. 334., які ўваходзіць у Бабруйскую акругу (існавала да 26 ліпеня 1930 года), а затым: з 20 лютага 1938 года — у Палескую, з 20 красавіка 1944 — у Бабруйскую, з 8 студзеня 1954 — у Гомельскую вобласць. Чыгуначная станцыя Шацілкі была ўключана ў Чыркавіцкі сельсавет Парыцкага раёна.
У м. Шацілкі ў 1924 г. адчынена пачатковая школа (65 вучняў, цяпер школа № 2). У 1926 г. дзейнічалі 2 воўначоскі, паравы млын, крупарушка. У 1929—1932 гг. на базе кузні створана суднабудаўнічая арцель, якая затым пераўтворана ў верф (зараз — завод зборнага жалезабетону). 27 верасня 1938 г. мястэчкі як тып населеных пунктаў былі скасаваныя, і м. Шацілкі аднесена да вёсак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны Шацілкі пакінуты савецкімі войскамі 7 жніўня 1941 г., акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі да 27 лістапада 1943 г., на суднаверфі і чыгуначнай станцыі дзейнічалі антыфашысцкія падпольныя групы.
Шацілкі вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 26 лістапада 1943 г. у выніку наступлення 65-й арміі Беларускага фронту. Нямецка-фашысцкае камандаванне вырашыла зрэзаць так званы «парыцкі выступ», створаны ў ходзе наступлення савецкіх войск, і выйсці на рубеж чыгункі і шашы Жлобін — Калінкавічы. 20 снежня 1943 г. вораг, сканцэнтраваўшы 3 пяхотныя і 2 танкавыя дывізіі, нанёс контрудар па правым флангу 65-й арміі. Фашысты кінулі ў бой каля 300 танкаў. Асноўны ўдар прыйшоўся па пазіцыях 95-га корпуса. Напружаныя баі ішлі ў раёне Шацілак. На дапамогу часцям 65-й арміі была накіравана 194-я дывізія 48-й арміі. Пасля 30-кіламетровага маршу байцы дывізіі пераправіліся цераз Бярэзіну і ў ноч на 24 снежня занялі абарону каля Шацілак. 25 снежня фашысты зноў пайшлі ў паступленне. Воіны 616-га стралковага палка адбівалі атакі ворага на чыгуначнай станцыі. Гітлераўцы ўварваліся на станцыю, але далейшае іх наступленне было спынена. У наступныя 33 дні вораг неаднаразова пераходзіў у атаку, і ўсё беспаспяхова. У баях за «парыцкі выступ» было знішчана больш за 7 тыс. варожых салдат і афіцэраў, спалена і падбіта 156 танкаў. Баі па тэрыторыі раёна працягваліся да пачатку Беларускай аперацыі ў сярэдзіне 1944 года.
У 1954—1958 гг. у Шацілках пабудавана Васілевіцкая ДРЭСНазва па радовішчу торфу каля г. Васілевічы Рэчыцкага раёна. (цяпер Светлагорская цеплаэлектрацэнтраль). 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 30 снежня 1956 г. «Аб пераўтварэнні вёскі Шацілкі Парыцкага раёна Гомельскай вобласці ў гарадскі пасёлак»., з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад СветлагорскЦяперашняя назва — ад «святло» і «горад»., а Парыцкі раён перайменаваны ў СветлагорскіУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 29 ліпеня 1961 г. «Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Шацілкі ў горад раённага падпарадкавання і перайменаванні Парыцкага раёна Гомельскай вобласці».. З 7 сакавіка 1963 па 4 студзеня 2002 г. горад меў абласное падпарадкаванне.
14 лістапада 2018 Светлагорскі раённы савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб далучэнні вёскі Расава да горада Светлагорск, але вышэйшая інстанцыя так і не дала дабро на далучэнне Расавы да Светлагорска.
+ Паселішчы, ўключаныя ў в. Шацілкі (г. Светлагорск)Год Назва З якога сельсаветаСпосаб уключэння1939 пасёлак Арэхаўка Чыркавіцкі Ссяленне1939 хутар Зайванеў Чыркавіцкі Ссяленне1930-я гг.пас. Краснае Знамя няма звестак Далучэнненяма звестак пас. Прабуджэнне Шацілкаўскі Далучэнне1966 чыгуначная станцыя Шацілкі Чыркавіцкі ДалучэннеДулеба, Г. І.; Курыловіч, Г. М. Аб населеных пунктах, якія ўжо не існуюць ці перайменаваны // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раён. У 2-х кн. Кн. 2. — Мінск, 2003. — С. 742—748.1975 в. Светач (да 1964 Какаль, гіст. Какель)Чыркавіцкі ДалучэннеПРАЧ, С. Мінулае сяла Чырковічы // Агні камунізму. 1982. 15 чэрвеня. С. 3.
Акцыі пратэсту ў 2020 годзе У 2020 годзе з пачаткам выбарчай кампаніі па ўсёй краіне пачалася серыя мітынгаў і мірных акцый пратэсту. У Светлагорску асноўнымі кропкамі была пляцоўкі ля ГЦ «Бярозкі», ля ГЦК і набярэжная, дзе ажыцяўляўся збор подпісаў за альтэрнатыўных кандыдатаў. 30 мая Валерый Цапкала разам са сваёй жонкай Веранікай наведалі Светлагорск, дзе Вераніка Цапкала зрабіла першую палітычную заяву, аб падтрымцы каманды Святланы Ціханоўскай.