Ева Алісія Маеўска (; нар. 21 ліпеня 1978, Варшава, ПНР) — польскі філосаф, палітычная актывістка і пісьменніца. У 1990-х і пачатку 2000-х яна ўдзельнічала ў анархісцкіх, антыпамежных, экалагічных і жаночых рухах.

Яна ўдзельніца вядомых міжнародных канферэнцый, праектаў і публікуе артыкулы і эсэ ў часопісах і зборніках, у тым ліку: e-flux, Signs, Third Text, Journal of Utopian Studies і Jacobin.

Яна была запрошаным супрацоўнікам у Інстытуце навук аб чалавеку (Вена) пры Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Берклі, і ў цяперашні час з’яўляецца членам Інстытута культурных даследаванняў (Берлін).

Біяграфія Маеўская вывучала філасофію, французскую літаратуру і гендэрныя даследаванні ў Варшаўскім універсітэце. Атрымала доктарскую ступень па філасофскіх канцэпцыях сям’і ў Варшаўскім універсітэце ў 2007 годзе. З 2003 года — выкладчык гендарных даследаванняў ва ўніверсітэце.

З 2011 па 2013 год яна была прафесарам Інстытута культуры Ягелонскага ўніверсітэта ў Кракаве, Польшча, затым два гады была запрошаным супрацоўнікам Інстытута навук аб чалавеку ў Вене і яшчэ два гады (2014—2016) у Інстытуце культурных даследванняў у Берліне.

Цяпер яна займаецца даследаваннем філасофіі Гегеля, засяроджваючыся на дыялектыцы і слабай, фемінісцкай крытычнай тэорыі і антыфашысцкіх культурах. Яе кніга "Feminist Antifascism: Counterpublics of the Common " выйшла ў выдавецтве Verso у 2021 годзе.

Яна стала валанцёрам у польскай IndyMedia і працавала ў жаночай секцыі Камітэту дапамогі і абароны рэпрэсаваных. Яна таксама з’яўляецца аўтарам дакладу аб гвалце ў адносінах да жанчын у сям’і і інтымных адносінах для польскага аддзялення Amnesty International (2005).

У 2004 годзе разам з Аляксандрай Палісевіч стварыла групу Syreny TV. Дзе былі падрыхтаваны дакументальныя фільмы з серыі варшаўскіх дэманстрацый і праекта «Усе наперад да крайніх правых» (2005). Гэты фільм з’яўляецца запісам размоў, якія круцяцца вакол аналогіі паміж Польшчай 2005 года і Веймарскай рэспублікай. Яго паказалі ў Веймары на фестывалі «Attention, Polen Kommen!» (2005) і на выставах у Варшаве і Гданьску.

Палітыка У 2015—2018 гадах яна была сябрам сацыял-дэмакратычнай польскай палітычнай партыі Lewica Razem (Левыя разам), займала пасады ў назіральным камітэце і нацыянальнай радзе партыі. На парламенцкіх выбарах у 2015 годзе балатавалася ў Сейм Варшаўскай акругі з 26-ым месца ў агульным спісе . У складзе партыі ўдзельнічала ў працы статутнай камісіі, а таксама выступала састваральнікам праграмы «Разам за культуру». У маі 2016 года была абраная ў рэвізійную камісію партыі, а ў чэрвені 2017 года — у нацсавет . З канца 2018 года яна больш не з’яўляецца членам партыі.

Кнігі

Як адзіны аўтар

Art as a guise? Censorship and other paradoxes of politicizing culture. Krakow: Ha!art corporation, 2013, series: The Radical Line. . Feminism as a social philosophy. Sketches from family theory. Warsaw: Difin, 2009. ISBN 978-83-7641-091-3.

У суаўтарстве

Ewa Majewska, Jan Sowa (ed.): Zniewolony umysł 2. Krakow: korporacja ha!art, 2007, series: The Radical Line. ISBN 83-89911-61-2. Martin Kaltwasser, Ewa Majewska, Kuba Szreder (ed.): Futurism of industrial cities. Kraków: korporacja ha!art, 2007. ISBN 978-83-89911-70-4. E. Majewska, E. Rutkowska, Equal School, House of Polish-German Cooperation, Gliwice, 2007. A. Wolosik, E. Majewska, Sexual harassment Stupid fun or serious matter, Diffin Publishing House, Warsaw, 2011.

Апошнія публікацыі

Anti-fascist Cultures, Institutions of the Common, and Weak Resistance in Poland, in: Third Text, 33/2019: A Bitter Victory? Praktyka Teoretyczna on Weak Resistance (2/2019): On Feminism: Feminism Will Not Be Televised On Ophelic Counterpublics: Ewa Majewska en

Катэгорыя:Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў Катэгорыя:Постаці Варшавы