Дзмітрый Фалькоўскі (сапр. Дзмітрый Ляўчук, , в. Вялікія Лепясы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — ) — украінскі паэт, празаік, удзельнік рэвалюцыйнага руху.

Біяграфія Дзмітрый Ляўчук нарадзіўся ў Кобрынскім павеце ў 1898 годзе. Скончыў Кобрынскае гарадское вучылішча. Вучыўся ў 1912-1915 гадах Брэсцкай гімназіі.

У верасні 1918 года ўступіў у Кобрынскую падпольную ячэйку РКП(б). У лістападзе 1918 года быў адным з ініцыятарам стварэння ў Іласкай воласці Кобрынскага павета партызанскага атрада. Падчас існавання Украінскай Народнай Рэспублікі здзяйсняў тэрор у бальшавіцкім падполлі. У 1920-23 гадах служыў у органах ЧК-ДПУ Беларусі, адкуль быў звольнены па хваробе

Пасля жыў у Кіеве, дзе змяніў прозвішча на Фалькоўскі ў сувязі з небяспекай помсты. Уваходзіў у літаратурнае аб'яднанне «Ланка». Абвінавачваўся літаратурнай крытыкай ва ўпадніцкіх настроях.

Калі быў здзейснены новы тэрор у сувязі з забойствам Кірава, трапіў у вязніцу і неўзабаве быў расстраляныБеларусь нарадзіла, Украіна прыняла: знакамітыя ўкраінцы, якія пабачылі свет на радзіме Арастовіча.

У 1957 годзе рэабілітаваны пасмяротна.

Творчасць Друкавацца пачаў у 1924 годзе ў часопісах «Червоний шлях», «Життя й революція», «Всесвіт», «Глобус».

Аўтар паэм «Чэкіст» (1924) і «Чабан» (1925), паэтычных зборнікаў «Далягляды» (1927), «На пажарышчы» (1928), «Палессе» (1931). Адлюстраваў героіку і трагізм грамадзянскай вайны. Апяваў прыгажосць роднага палескага краю, называў сябе «песняром Палесся». Некаторыя вершы Дз. Фалькоўскага (напр., «Очерет мені був за колиску») сталі песнямі.

Перакладаў творы беларускіх (Я. Пушча), рускіх, нямецкіх паэтаў. Прыйшоў да асэнсавання агульначалавечых духоўных каштоўнасцей, парваў з прыхільнікамі вузкакласавага разумення «пралетарскай культуры».

Ушанаванне памяці Памятны энак усталяваны ў в. Вялікія Лепясы, матэрыялы пра Дз. Фалькоўскага экспануюцца ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі.

Зноскі

Літаратура

Катэгорыя:Расстралянае адраджэнне Катэгорыя:Пакараныя смерцю пісьменнікі Катэгорыя:Паэты Украіны Катэгорыя:Украінамоўныя паэты Катэгорыя:Чэкісты Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Беларусі Катэгорыя:Рэпрэсаваныя савецкай уладай Катэгорыя:Выпускнікі Брэсцкай гімназіі