Бражнік празерпіна (Proserpinus proserpina) — від матылёў роду Proserpinus сямейства Бражнікі.

Апісанне Даўжыня пярэдняга крыла 19—20 мм. Размах крылаў — 37—42 мм. Пярэднія крылы з хвалістым краем. Фон пярэдніх крылаў зялёны, карычневы або шэры. Знешні край пярэдніх крылаў прыкметна парэзаны. Пярэднія крылы шэраватыя. Заднія крылы аранжава-жоўтага колеру з чорнай або цёмна-карычневай знешняй аблямоўкай.

Пашырэнне

Пашырэнне: Паўднёвая і ўсходняя часткі Еўропы, Сярэдняя Азія. У Беларусі — цэнтральная і паўднёвая часткі.

Месцы пражывання: лясныя паляны, узлескі, высечкі.

Асаблівасці біялогіі Дае адно пакаленне за год. Лёт матылёў у траўні-ліпені. Вусені развіваюцца ў ліпені-жніўні на травяністых раслінах — скрыпені, чальчаку.

Літаратура Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5

Спасылкі

Бражнік празерпіна ў Чырвонай кнізе Беларусі

Катэгорыя:Бражнікі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1772 годзе