Аляксандр Уладзіміравіч Шапо (нар. , г. Віцебск, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям'і мастака Уладзіміра Шапо.

Скончыў у 1989 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1999 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў. 3 1999 года ўдзельнік мастацкіх выставак.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года.

Жыве і працуе ў Мінску.

Творчасць Працуе ў манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт.

Сярод твораў: скульптуры «Вулічны музыкант» (г. Наваполацк Віцебскай вобласці), «Святы Себасцьян», «Праменад», «Педыкюр» (усе Мінск), помнік дойліду Іаану ў Полацку (2012).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, у прыватных зборах Беларусі і за яе межамі«ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года.

Літаратура

Катэгорыя:Скульптары XXI стагоддзя Катэгорыя:Скульптары Беларусі Катэгорыя:Скульптары-манументалісты