Дзмітрый Емяльянаў (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Лакаматыва» (у арэндзе з «Гомеля»).

Клубная кар’ера З сезона 2021 пачаў выступаць за дубль «Гомеля», у канцы года прыцягваўся таксама і да асноўнай каманды. У сакавіку 2022 года падпісаў першы прафесійны кантракт з клубам. 17 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з магілёўскім «Дняпром» (3:1). Пазней працягваў выступаць за дубль.

У сакавіку 2024 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву».

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2021 дубль Гомель 14 4 2022 Д1 Гомель 1 0 2023 дубль Гомель 22 6

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель